Колькасць смяротных прысудаў у Беларусі

Увага! Гэта старая версія тэксту. Тэкст будза абноўены пазней. Калі ласачка, карыстайцеся рускай версія. Прыносім свае прабачэнні.

Санкцыі чатырнаццаці артыкулаў Крымінальнага кодэкса прадугледжваюць смяротнае пакаранне , хаця і ні адна з іх не вызначае яе як адзіна магчымае пакаранне. На працягу апошняга дзесяцігоддзя ў Беларусі прысуджаюць да расстрэлу ад 2 да 9 чалавек штогод.

Смяротнае пакаранне не можа быць прызначана: асобам, якія ўчынілі злачынствы ва ўзросце да васемнаццацi гадоў; жанчынам; мужчынам, якія дасягнулі да дня пастановы прысуду шасцідзесяці пяці гадоў.

Асуджаны можа прасіць аб памілаванні , г.зн. замене смяротнага пакарання пажыццёвым зняволеннем, але вядома толькі аб адным памілаваным за ўсе гады кіравання А.Лукашэнка.

Смяротнае пакаранне ў Беларусі традыцыйна ахутанае завесай таямнічасці. Цела расстраляных не выдаюцца сям'і для пахавання, пра месца яго пахавання не паведамляецца . Падобная практыка яшчэ ў 2003 прызнана Камітэтам па правах чалавека ААН бесчалавечнай па адносінах да сваякоў пакараных . Камітэт патрабаваў ад краіны ліквідаваць парушэнні. Аднак Беларусь праігнаравала свае абавязацельствы.

Паводле інфармацыі, прадстаўленай Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь, з 1990 па 2011 год да смяротнага пакарання ў Беларусі былі прысуджаныя 326 чалавек (дадзеныя па прысудах, які ўступілі у законную сілу) - па паведамленнях www.eurocenter.by.

Афіцыйны сайт Міністэрства ўнутраных спраў паведамляе наступную інфармацыю датычна колькасці прысуджаных да смяротнага пакарання:

Паводле СМІ вядома, што:
1999-2003 гг. - пакаралі смерцю «не больш за 7 чалавек у год» (пра гэта заявіў кіраўнік МУС Навумаў у інтэрв'ю газ. "Советская Белоруссия" у лістападзе 2004 г.).
2004 г. - пакаралі смерцю 5 чалавек (пра гэта заявіў кіраўнік МУС Навумаў у інтэрв'ю газ. "Советская Белоруссия" у лістападзе 2004 г.)
2005 г. - 2 чалавекі (вядома аб вынесеных прысудах, але не аб прыведзеных у выкананне)
2006 г. - 9 чалавек да смяротнага пакарання, 7 чалавек да пажыццёвага заключэння (вынесеныя прысуды). Гэтыя прысуды будуць прыводзіцца ў выкананне на працягу некалькіх гадоў. Рост колькасці вынесеных смяротных прысудаў і пажыццёвых тэрмінаў зняволення абумоўлены тым, што ў 2006 годзе Вярхоўным Судом, Гомельскім абласным судом, а таксама ваеннымі судамі быў разгледжаны шэраг аб'ёмных крымінальных спраў у дачыненні да злачынных груп і арганізацый з колькасцю абвінавачаных да 48 чалавек (знакамітая справа банды Марозава ).

2009 г. - 2 прысуды: Жук А. і Юзэпчук В.. Пакараныя ў 2010 г. Злачынствы здзейсненыя незалежна адзін ад аднаго. Прысуд прыведзены ў выкананне.
2010 г. - 3 прысуды: Бурдыка А. і Грышкаўцоў О. (звязанае злачынства), Мялік І. (ўступіў у законную сілу ў 2011 г.). Прысуды ў дачыненні да Бурдыкі і Грышкаўцова прыведзены ў выкананне.
2011 г. - 2 смяротныя прысуды. Прысуджаныя: Кавалёў В. і Канавалаў Д. (расстраляныя). Прысуд І.Мяліку ўступіў у законную сілу ў 2011 г. (няма пацверджання выканання прысуду), таму ў некаторых крыніцах паведамляецца пра 3 смяротных прысуды ў 2011 г.

2012 г. - беларускія суды не выносілі смяротных прысудаў.

2013 -  4 смяротныя прысуды. Прысуджаныя: Груноў А.(расстраляны), Юзэпчук ​​Г. (расстраляны), Сялюн П. (расстраляны), Лыкаў Э. (расстраляны).

2014 г. - беларускія суды не выносілі смяротных прысудаў.

2015 г. - 2 смяротныя прысуды. Прысуджаныя: І. Кулеш (расстраляны) и С.Іваноў (расстраляны).

2016 г.- 3 смяротныя прысуды. Прысуджаныя: Г.Якавіцкі (расстраляны), С.Хмялеўскі (расстраляны), С.Вострыкаў (расстраляны).

2017- 5 смяротных прысудаў. Прысуджаныя: А.Міхаленя (расстраляны), І.Гершанкоў (расстраляны), С.Беражны (расстраляны), К.Казачак (расстраляны), В.Лётаў (расстраляны).

2018 - 2 смяротныя прысуды. Прысуджаныя: А.Жылькоў (расстраляны), В.Сухарко (верагодна расстраляны).

2019- 2 смяротныя прысуды. Прысуджаныя: В. Паўлаў, А.Асіповіч (расстраляны).