РПГА "Беларускі Хельсінкскі Камітэт" звяртае ўвагу на неабходнасць прыняць эфектыўныя захады па абароне персанальных дадзеных. У першую чаргу, Беларусі патрэбны адпаведны закон, які павінен змяшчаць наступныя пазіцыі:
1. Вызначэнне персанальных дадзеных. Да персанальных дадзеных павінна належаць любая інфармацыя, якая дазваляе ідэнтыфікаваць канкрэтнага чалавека;
2. Прынцыпы абароны персанальных дадзеных;
3. Правы носьбітаў персанальных дадзеных, якія ў тым ліку павінны ўключаць права атрымліваць інфармацыю пра тое, хто, калі і для якіх мэт звяртаўся за яго персанальнымі дадзенымі;
4. Абавязкі апрацоўшчыка персанальных дадзеных, у тым ліку па забеспячэнню бяспечнага захоўвання персанальных дадзеных;
5. Мэты захоўвання персанальных дадзеных;
6. Тэрміны захоўвання персанальных дадзеных. Персанальныя дадзеныя павінны захоўвацца на тэрмін, які неабходны для дасягнення мэты захоўвання персанальных дадзеных і знішчацца пасля заканчэння вызначанага тэрміну;
7. Парадак выкарыстання персанальных дадзеных. Павінна быць дакладна рэгламентаваная працэдура, якая дазваляе фіксаваць, хто, калі і з якой мэтай звяртаўся да персанальных дадзеных;
8. Незалежны орган, адказны за кантроль над абаротам персанальных дадзеных;
9. Адказнасць за парушэнне заканадаўства аб абароне персанальных дадзеных;
Акрамя таго, наследуючы прыклад еўрапейскіх краін, павінен быць створаны эфектыўны механізм кантролю за тым, як выкарыстоўваюцца персанальныя дадзеныя грамадзян.