Аператыўна-аналітычны цэнтр пры Прэзідэнце выступіў за тое, каб палепшыць сістэму абароны персанальных дадзеных беларусаў. Пра гэта падчас канферэнцыі "Тэхналогіі абароны інфармацыі і інфармацыйная бяспека арганізацый", якая адбылася 31 сакавіка 2015 года, заявіў начальнік аддзела ААЦ Анатоль Мацвееў. Ён звярнуў увагу на разрозненасць заканадаўства, якое датычыцца абароны персанальных дадзеных і выказаў меркаванне, што неабходна вызначыць дзяржаўны орган, які б ажыццяўляў кантрольную і наглядную дзейнасць па выкананні патрабаванняў па абароне персанальных дадзеных.
Важна адзначыць, што 31 снежня 2015 года быў прыняты Указ Прэзідэнта № 510, якім зацверджаны план падрыхтоўкі законапраектаў на 2016. У адпаведнасці з планам, да кастрычніка 2016 года Нацыянальным цэнтрам заканадаўства і прававых даследаванняў павінна быць падрыхтавана канцэпцыя Закона Рэспублікі Беларусь "Аб персанальных дадзеных", а да верасня 2017 года гэта канцэпцыя павінна быць унесена Прэзідэнту для ўзгаднення.
Мы не лічым гэтыя дзеянні дастатковымі, і тым больш нельга назваць гэтую ініцыятыву своечасовай. Але для нас важна, што дзяржава нарэшце ўсвядоміла важнасць прыняцця закона аб персанальных дадзеных і сітуацыя зрушылася з мёртвай кропкі.
Мы лічым, што пры падрыхтоўцы канцэпцыі закона важна вывучыць назапашаны вопыт еўрапейскіх краін, якія ў гэтым пытанні з'яўляюцца лідэрамі. Пры гэтым важна ўлічваць нацыянальныя асаблівасці, якія ўжо адлюстраваны ў напрацоўках беларускіх праваабарончых арганізацый.