Як абаронены нашы дадзеныя ў Беларусі

Беларусь - адна з нешматлікіх краін, дзе адсутнічае закон аб абароне персанальных дадзеных. Такая сітуацыя прыводзіць да шэрагу праблем:

• дзяржава і бізнэс фактычна бескантрольна збіраюць і выкарыстоўваюць нашы персанальныя дадзеныя;

• нам не дазволена ведаць, хто, калі і з якой мэтай збірае нашы персанальныя дадзеныя, хто атрымлівае іх з дзяржаўных баз дадзеных;

• ніхто не кантралюе збор, захоўванне, апрацоўку і выкарыстанне персанальных дадзеных камерцыйнымі структурамі;

• нашы персанальныя дадзеныя захоўваюцца неапраўдана доўга, зыходзячы з мэтаў, для якіх яны збіраліся;

• мы ўвесь час чуем пра ўцечкі або нелегальнае выкарыстанне інфармацыі з баз даных дзяржаўных органаў ці, напрыклад, банкаў і мабільных аператараў.

Мы выкарыстоўваем cookies, каб палепшыць ваш карыстальніцкі вопыт. Гэта функцыянальныя, аналітычныя і іншыя cookies. Больш інфармацыі тут.

This website uses cookies to give visitors the best possible experience. This includes functionality, analysis and other cookies, more about this here.