Аналітычная тыднёвая справаздача па выніках назірання за выбарамі ў Палату прадстаўнікоў: 28 кастрычніка – 2 лістапада

Назіранне за выбарамі ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца РПГА «Беларускі Хельсінкскі Камітэт» і ПЦ «Вясна» ў межах кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары»

ВЫСНОВЫ

– Зафіксаваны факты адмоў у публікацыі перадвыбарчых праграм і трансляцыі выступленняў кандыдатаў у дэпутаты. Афіцыйнай прычынай, як правіла, указваюцца «прыкметы парушэння артыкула 47 Выбарчага кодэкса». На думку экспертаў кампаніі, змест гэтага артыкула трактуецца выбарчымі камісіямі празмерна шырока, што вядзе да абмежавання свабоды перадвыбарчага выступу кандыдата ў дэпутаты і носіць характар цэнзуры.

– Адзначаюцца выпадкі выкарыстання адміністрацыйнага рэсурсу ў мэтах правядзення праўладнымі кандыдатамі перадвыбарчай агітацыі, а таксама факты стварэння перашкодаў для незалежных і апазіцыйных кандыдатаў у правядзенні агітацыйных мерапрыемстваў.

– Найбольш актыўна асвятляюць выбарчую кампанію незалежныя медыя, якія даюць матэрыялы пра характар правядзення пікетаў, заўвагі і скасаванні рэгістрацыі аназіцыйных кандыдатаў, паведамляюць пра зняцце выступаў з эфіру. Дзяржаўныя СМІ абмяжоўваюцца пераважна афіцыйнай інфармацыяй.

– Мясцовымі выканкамамі не выконваеца ў поўнай меры патрабаванне ЦВК аб размяшчэнні на адпаведных Інтэрнэт-старонках, прысвечаных выбарчай кампаніі, інфармацыі аб выдаткаванні сродкаў спецыяльных выбарчых рахункаў кандыдатаў у дэпутаты.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"