БХК – БІЗНЭСУ

Бізнес і правы чалавека — гэта адносіны і пошук балансаў паміж значнай сістэмай — бізнесам — і «маленькім чалавекам»: супрацоўнікам, кліентам, мясцовымі супольнасцямі, што ўзнікаюць непасрэдна пры вытворчым цыкле ці іншым працэсе здабывання прыбытку. Таксама сюды ўключаюць адносіны кампаніі з дзелавымі партнёрамі, што ўплываюць на «маленькага чалавека».

 

Практычная дапамога ад БХК у тэме "бізнэс і правы чалавека"

Кіраўніцтва "Бізнес і правы чалавека"

Наша кіраўніцтва дапамагае хутка разабрацца ў тэме "бізнэс і правы чалавека" і дае базавы інструментар для ўкаранення належных падыходаў у бізнес-працэсы і дзяржаўнае рэгуляванне.
Таксама мы падрыхтавалі невялікі агляд выгод для бізнесу ад уключэння тэмы правоў чалавека ў працэсы кіравання кампаніяй. Гэта інфармацыя для мэнэджмэнту, юрыдычнага, HR- і PR-дэпартаментаў.
Матэрыялы даступныя на адмысловай вэб-старонцы https://biz.belhelcom.org/

 

Навучанне

Мы праводзім навучальныя семінары па тэмах "дыскрымінацыя", "бізнэс і правы чалавека", human rights based approach для розных дэпартаментаў кампаніі. Змест навучання адаптуецца пад вашы задачы. Для кантакту выкарыстоўвайце office@belhelcom.org

 

Ацэнка ўнутраных працэсаў і садзейнічанне ў распрацоўцы карпаратыўных палітык

Ацэнім вашы ўнутраныя працэсы ўзаемадзеяння з супрацоўнікамі, кліентамі, партнёрамі, мясцовымі супольнасцямі з боку інклюзіі, дыскрымінацыі і правоў чалавека. Дапаможам распрацаваць карпаратыўныя палітыкі, якія падтрымліваюць разнастайнасць і правы чалавека. Для кантакту выкарыстоўвайце office@belhelcom.org

 

***Таксама са свайго боку бізнэс можа распачаць наступныя крокі для ўмацавання роўнасці і пераадолення дыскрымінацыі.