Звярнуліся ў Спецпрацэдуры ААН у сувязі з закрыццём Чырвонага касцёла

13.12.2022

Беларускі Хельсінкскі Камітэт накіраваў паведамленне Спецыяльным дакладчыкам ААН па пытанні аб свабодзе рэлігіі або перакананняў, па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі і па пытанні меншасцяў з інфармацыяй аб парушэннях правоў чалавека, у прыватнасці, права каталікоў на вызнанне сваёй рэлігіі, права на культурнае жыццё і права на здароўе шырокай публікі ў сувязі з закрыццём Чырвонага касцёла.

У паведамленні мы адзначылі, што пазбаўленне каталіцкай грамады доступу ў Чырвоны касцёл з'яўляецца працягам практыкі парушэння правоў католікаў Беларусі, так, ужо адбываліся палітычна матываваныя пераследы, утручанне і абмежаванне рэлігійных традыцый і звычаяў. Мы падкрэслілі, што вышэйзгаданыя дзеянні дзяржавы ўяўляюць сабой структурную дыскрымінацыю каталікоў у Беларусі.

Мы звярнулі ўвагу на тое, што такая практыка адбываецца ў тым ліку за выказаную публічную пазіцыю каталіцкай грамады Беларусі супраць актаў гвалту пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, супраць акту агрэсіі, якія асуджаюцца міжнароднай супольнасцю. Такая практыка дрэнна ўплывае і на іншыя групы насельніцтва, парушаючы іх права на здароў’е, права на ўдзельніцтва ў культурным жыцці.

Нягледзячы на тое, што улады забаранілі доступ у будынак Чырвонага касцёлу, які з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю для беларусаў,  разгляд справы аб падпале Чырвонага касцёла фактычна спынены.

Мы падкрэслілі, што Каталіцкаё царкве Беларусі ўлады дагэтуль не далі магчымасць тымчасова размеркавацца ў іншым будынку, што працягвае перашкаджаць католікам свабодна адспавядаць рэлігію.