Гадавая справаздача пра няўдачы і дасягненні

29.12.2023

Традыцыйна ў канцы году людзі падсумоўваюць вынікі. Напрыканцы 2023 г. і мы хочам падзяліцца тым, што ў нас не атрымалася або спрацавала ня так, як хацелася. Для нас гэта спроба асэнсаваць недахопы і запрасіць да такога асэнсавання калег і партнёраў, каб на наступны год палепшыцца. Давайце абмяркоўваць і шукаць шляхі вырашэння разам! 

Натуральна, мы распавядзем і пра тое, што ў нас выйшла добра:) 

 

У нашай гадавой справаздачы: 

  • Індэкс правоў чалавека: мы не былі гатовыя да такой глыбокай ямы – ні сэнсава, ні аперацыйна. Давялося перабудоўвацца па дарозе. 
  • Агляд трэндаў у вобласці палітыкі Беларусі ў сферы правоў чалавека: мы стварылі добры прадукт, але пакуль не змаглі прасунуць яго на ўнутраным рынку. На знешнім контуры спрацавалі някепска. 
  • Міжнародныя праваабарончыя механізмы: неправаабарончыя ініцыятывы не асабліва імкнуцца іх выкарыстоўваць.
  • Стажыроўка для стурэнтак_ў юрыдычных спецыяльнасцяў: вялікі попыт, але гэта вымагае ад нас большага ўкладу ў людзей, чым мы думалі. 

Глядзець справаздачу цалкам.