Рэзалюцыя IV Беларускага праваабарончага форуму аб сітуацыі з правамі чалавека
Рэзалюцыя IV Беларускага праваабарончага форуму
Аб сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі
Мы, удзельнікі IV Беларускага праваабарончага форуму, прадстаўнікі нацыянальнай праваабарончай супольнасці Беларусі як унутры краіны, так і тыя, хто вымушана знаходзяцца за мяжой, адзначаем наступнае:
З моманту правядзення папярэдняга Беларускага праваабарончага форуму ў кастрычніку 2013 г. у краіне назіраюцца пэўныя пазітыўныя крокі ў галіне правоў чалавека, аднак у цэлым сітуацыя істотна не змянілася.
bel