Альтэрнатыўныя справаздачы грамадзянскай супольнасці аб рэалізацыі МУР 16 і Парадку дня 2030 у Рэспубліцы Беларусь - 2025

Беларускі Хельсінкскі камітэт падрыхтаваў альтэрнатыўны даклад аб рэалізацыі Рэспублікай Беларусь Мэты ўстойлівага развіцця 16 — «Мір, справядлівасць і эфектыўныя інстытуты». Таксама БХК унёс свой уклад у кааліцыйны даклад па ўсіх Мэтах устойлівага развіцця (МУР), падрыхтаваны прадстаўнікамі беларускай грамадзянскай супольнасці.

Гэтыя дакументы прымеркаваны да прадстаўлення Беларуссю Добраахвотнага нацыянальнага агляду на Палітычным форуме высокага ўзроўню ААН (ліпень 2025 года). Папярэдні агляд Беларусь прадстаўляла ў 2022 годзе.

Альтэрнатыўныя даклады, падрыхтаваныя грамадзянскай супольнасцю, даюць магчымасць прадставіць незалежную ацэнку прагрэсу, вызначыць праблемныя зоны і ўзмацніць падсправаздачнасць у рэалізацыі Парадку дня 2030 у Беларусі.