Аналітычны агляд сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі ў першым квартале 2012 года

Гэты аналітычны агляд з'яўляецца вынікам супрацоўніцтва паміж беларускімі праваабарончымі арганізацыямі. Асноўная мэта гэтага агляду – вызначыць сярэднетэрміновыя тэндэнцыі ў галіне правоў чалавека, сацыяльна-палітычнайі эканамічнай сітуацыі ў Беларусі.

У дакуменце асвятляюцца пытанні захавання свабоды слова, сходаў, асацыяцыі і становішча няўрадавых арганізацый у Беларусі, а таксама пытанні адпраўлення правасуддзя і прымянення смяротнага пакарання. Даклад ахоплівае перыяд са студзеня па сакавік 2012 года.

На жаль, з прычыны абмежаванасці чалавечых рэсурсаў беларускамоўная версія на дадзены момант недаступная.