Назіранне было пабудавана не на аснове рэгламентаванага прававога стандарту, а на аснове здаровага сэнсу і прэзідэнцкай Дырэктывы №2. У першую чаргу, назіральнікі фіксавалі ўсё, што можа спатрэбіцца грамадзяніну ў выпадку яго добраахвотнага звароту ў аддзяленне міліцыі.
Працэс назірання факусавацца на двух аспектах.
Першы з іх - камунікатыўная даступнасць міліцыі для людзей і прадстаўленне правапарадку як сэрвісу, які забяспечваюць праваахоўныя органы. Тут назіральнікі ацэньвалі прастату знаходжання міліцыі; даступнасць (магчымасць свабодна ўвайсці ў аддзяленне, зразумеласць правілаў і ўмоў звароту, наяўнасць безбар'ернага асяроддзя); інфармацыйнае забеспячэнне; а таксама бытавыя ўмовы (наяўнасць пітной вады, умовы ў туалетах, магчымасць зарадкі тэлефона).
Другі фокус - умовы працы саміх супрацоўнікаў міліцыі: як праходзіць камунікацыя старэйшых і малодшых чыноў, як да супрацоўнікаў ставяцца наведвальнікі, ці ёсць побач з месцам працы пункт гарачага харчавання, умовы у прыбіральнях і г.д.
Валанцёры вывучалі сайты міліцэйскай сістэмы, вялі візуальнае назіранне ў аддзяленнях міліцыі, а таксама наведвалі начальнікаў аддзяленняў у іх прыёмныя гадзіны.
Прадстаўляем вынікі маніторынгу (унутры справаздачы інфармацыя па кожнаму аддзяленню паасобку).
Калі зрабіць кароткі вывад - у міліцэйскім сэрвісе было адзначана шмат станоўчых момантаў, у рэгіянальных аддзяленнях міліцыі душэўней, чым у сталічных, а многія рэчы можна зрабіць значна больш камфортнымі для людзей без вялікіх грошай.
Дарэчы, такі даследчы алгарытм могуць «прымерыць» на сябе і іншыя дзяржструктуры, не чакаючы валанцёраў.