Беларусы ацэньваюць абарону правоў чалавека ў сваёй краіне лепш, чым у Заходняй Еўропе, ЗША ці Расіі. Цікава, што па перакананні рэспандэнтаў самая сумная сітуацыя ў гэтай сферы складваецца ў суседняй Расіі. Толькі адзін з чатырох рэспандэнтаў выказаў меркаванне пра тое, што правы чалавека не парушаюцца ці амаль не парушаюцца ў Расіі.
Чалавек асабліва безабаронны ў канфлікце з дзяржавай - так думаюць 61% рэспандэнтаў.
Больш чым 80% рэспандэнтаў (35,8% - «часта», 46,6% - «часам») паказалі на тое, што дзяржаўныя і грамадскія інтарэсы ў Беларусі не супадаюць.
Больш за палову рэспандэнтаў (61,5%) не ведаюць, куды можна звярнуцца ў выпадку адпаведных парушэнняў.
АНАЛІТЫЧНАЯ ЗАПІСКА ПА САЦЫЯЛАГІЧНЫМ АПЫТАННІ "ПРАВЫ ЧАЛАВЕКА Ў БЕЛАРУСІ".
У гэтым дакуменце прадстаўлены асноўныя вынікі сацыялагічнага даследавання, прысвечанага вывучэнню ўспрымання беларусамі правоў чалавека. Даследаванне было выканана групай кампаній SATIO па замове РПГА "БХК". Экспертную падтрымку па падрыхтоўкі аналітычнай запіскі аказаў «Пакт», паколькі гэтая арганізацыя разумее важнасць разумення патрэбаў і ўяўленняў мэтавых груп для беларускага праваабарончага сектара і неабходнасць стымулявання грамадскага попыту на больш шырокі спектр пытанняў правоў чалавека.