Мы заклікаем парламент пры разглядзе адзначанага законапраекта: выключыць з Крымінальнага кодэкса артыкул 193.1; прагаласаваць супраць увядзення адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе дапаўнення КаАП артыкулам 23.88; распачаць публічнае абмеркаванне з усімі зацікаўленымі суб'ектамі далейшых зменаў заканадаўства, якое рэгулюе стварэнне і дзейнасць арганізацый грамадзянскай супольнасці. // 18.05.2018