Згодна з мандатам Рабочай групы па гвалтоўных або недобраахвотных знікненнях, яна прымае, разглядае і перадае дзяржавам паведамленні аб гвалтоўных зьнікненьнях, пададзеных сваякамі асоб, зніклых без вестак, або праваабарончымі арганізацыямі, якія прадстаўляюць іх інтарэсы. Рабочая група просіць дзяржавы правесці расследавання і паведаміць аб выніках.
// 20.05.2021
Асветніцкая ўстанова "Цэнтр прававой трансфармацыі" і РПГА "Беларускі Хельсінкскі Камітэт" падрыхтавалі агляд праектаў законаў, якія аказваюць уплыў на сітуацыю ў галіне правоў чалавека ў Беларусі. // 17.05.2021
Мы лічым пераслед і пазбаўленне волі Аляксандра Цялегі, Уладзіслава Шынковіча, Сяргея Хаванскага, Арцёма Касача, Яўгена Люцкага палітычна матываваным, звязаным з мірнай рэалізацыяй выказвання меркавання, а іх саміх палітычнымі зняволенымі. // 14.05.2021
Суд адвольна ацаніў прадстаўленыя яму доказы і вынес прысуд насуперак усталяваным у працэсе вывучэння матэрыялаў справы доказам:
У судовым пасяджэнні абвешчаны пратакол агляду відэазапісу камеры назірання, які пацвердзіў абставіны канфлікту, выкладзеныя абвінавачаным, які не прызнаў сваю віну. Суд насуперак гэтаму доказу ўстанавіў, што абвінавачаны непасрэдна пасля захаваных на відэа дзеянняў, якія насілі характар самаабароны, у тым жа месцы здзейсніў яшчэ шэраг супрацьпраўных дзеянняў у дачыненні да пацярпелай Бондаравай, - выключна на падставе паказанняў пацярпелых, якія супярэчаць іншым матэрыялам справы. // 14.05.2021
Мы лічым пераслед і пазбаўленне волі Сяргея Скока, Вольгі Клімковай, Максіма Сяргеенкі палітычна матываваным, звязаным з мірнай рэалізацыяй выказвання меркавання, а іх саміх палітычнымі зняволенымі. // 05.05.2021