Навіны

  • Заява арганізацый грамадзянскай супольнасці Беларусі ў сувязі з пераследам Праваабарончага цэнтра "Вясна" і яго актывістаў

    Галоўнае ўпраўленне па расследаванні злачынстваў у сферы арганізаванай злачыннасці і карупцыі Цэнтральнага апарата Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь расследуе крымінальную справу, распачатую па факце дзейнасці Праваабарончага цэнтра "Вясна”. //
  • Заява праваабарончых арганізацый Беларусі аб прызнанні васьмі новых палітвязняў

    Мы ацэньваем пераслед Вікторыі Кульшы, Сяргея Міраеўскага, Рыгора Давыдава, Аляксея Беразінскага, Уладзіміра Рубашэўскага, Сяргея Салохі, Марэка Сірадзэ, Віталіі Бандарэнка як палітычна матываваны пераслед у сувязі з рэалізацыяй імі свабоды мірных сходаў і выказвання свайго меркавання адносна абвешчаных вынікаў выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і прызнаем іх палітычнымі зняволенымі. //
  • Заява праваабарончых арганізацый аб прызнанні пяці новых палітычных зняволеных

    Мы лічым пераслед і пазбаўленне волі Руслана Лінніка, Віктара Царыкевіча, Ігара Капанайку, Яна Рымарава, Юрыя Касцюка палітычна матываваным, звязаным з мірнай рэалізацыяй выказвання меркавання, а іх саміх палітычнымі зняволенымі. //
  • Патрабуем неадкладнага перагляду прысудаў і вызвалення 7 палітычных зняволеных

    Мы прызнаем палітвязнямі наступных асуджаных да пазбаўлення волі: Мікіта Харловіч (асуджаны на пяць гадоў пазбаўлення волі па ч.1 арт. 295-1, арт.13, ч.2 арт. 293 КК); Дзмітрый Цімашэнка (асуджаны на два з паловай гады пазбаўлення волі па арт. 364 КК); Аляксандр Дзяркач (асуджаны на чатыры гады пазбаўлення волі па арт. 342, 364, 218 КК); Юлія Кашаверава (асуджаная на паўтары гады пазбаўлення волі па ч.1 арт. 339 КК); Аляксандр Каратчэня (асуджаны на паўтары гады пазбаўлення волі па арт. 363 КК); Наталля Раентава (асуджаная на восем месяцаў пазбаўлення волі па арт. 364 КК) Мікіта Залатароў (непаўнагадовы, асуджаны на пяць гадоў пазбаўлення волі па арт. 13, ч.2 арт. 293, 295-3 КК) //
  • Патрабуем неадкладнага вызвалення палітвязняў Марыі Сафонавай і Андрэя Сысуна

    Абвінавачаныя не пасягалі на сакральныя ці гісторыка-культурныя каштоўнасці, не знішчылі іх. Самі надпісы не ўтрымліваюць нецэнзурнай лексікі альбо мовы варожасці і нянавісці па прыкметах нацыянальнай, расавай, рэлігійнай прыналежнасці ці сацыяльнага паходжання і іншых прыкметах. Таксама абвінавачаныя паказалі, што яны не мелі на мэце заклікаць да гвалту ці нейкіх гвалтоўных дзеянняў і іх прапаганду. Надпісы не маглі і не прывялі да значнага пашкоджання ці знішчэння аб'ектаў, на якія яны былі нанесеныя, а матэрыяльная шкода ад такіх надпісаў відавочна насіла сімвалічны характар. //
  • Старонкі