Новае заканадаўчае рэгуляванне ў Рэспубліцы Беларусь як рэакцыя ўладаў на падзеі 2020 года, яго суадносіны з міжнароднымі стандартамі ў сферы правоў чалавека

17.05.2021

Асветніцкая ўстанова "Цэнтр прававой трансфармацыі" і РПГА "Беларускі Хельсінкскі Камітэт" падрыхтавалі агляд праектаў законаў, якія ўплываюць на сітуацыю ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Агляд уключае наступныя нарматыўна-прававыя акты:

  • Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях;

  • Праект закона “Аб змяненні кодэксаў па пытаннях крымінальнай адказнасці”;

  • Праект закона “Аб недапушчэнні рэабілітацыі нацызму”;

  • Праект закона “Аб змяненні законаў па пытаннях процідзеяння экстрэмізму”;

  • Праект закона “Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь”;

  • Праект закона “Аб змяненні законаў па пытаннях працоўных адносін”;

  • Праект закона “Аб змяненні законаў па пытаннях сродкаў масавай інфармацыі”;

  • Праект закона “Аб змяненні законаў па пытаннях забеспячэння нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь”;

  • Праект закона “Аб змяненні законаў па пытаннях адвакацкай дзейнасці”.