Мы ацэньваем пераслед Ганны Вішняк і Сяргея Палоніса, якія былі абвінавачаныя па ч. 2 арт. 293 КК ("Масавыя беспарадкі") і па ч. 1 арт. 342 КК ("Групавыя дзеянні, груба парушаючыя грамадскі парадак"), а таксама асуджаных да двух з паловай гадоў пазбаўлення волі Яўгена Говара і Аляксандра Баброва як палітычна матываваны пераслед у сувязі з рэалізацыяй імі свабоды мірных сходаў і выказвання свайго меркавання адносна абвешчаных вынікаў выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і прызнаем іх палітычнымі зняволенымі. // 04.02.2021
Беларускі Хельсінкскі Камітэт звярнуўся ў ІЧУ Жодзінскага ГАЎС УУС Мінскага аблвыканкама з пытаннямі аб тым, якія дадатковыя меры прыняты для барацьбы з COVID-19 акрамя адмены перадач для адміністрацыйна арыштаваных людзей. // 02.02.2021
Праваабарончая дзейнасць з’яўляецца легітымнай грамадскай дзейнасцю, і пераслед за ажыцяўленне такой дзейнасці з’яўляецца абсалютна непрымальным, грубейшым парушэннем правоў чалавека з боку прадстаўнікоў афіцыйных уладаў.
Зыходзячы з гэтага, мы лічым пераслед Таццяны Ласіцы з боку ўладаў палітычна матываваным, скіраваным на спыненне яе публічнай і негвалтоўнай дзейнасці, накіраванай на абарону правоў чалавека і асноўных свабод, а яе саму палітычнай зняволенай, згодна з п. 3.1(b) Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця “Палітычны зняволены”. // 30.01.2021
ПАТРАБУЕМ:
Спыніць ціск на “Офіс па правах людзей з інваліднасьцю” ды іншыя арганізацыі грамадзянскай супольнасьці, у тым ліку спыніць неабгрунтаванае і празьмернае выкарыстаньне праверак ды іншых сродкаў кантролю за дзейнасьцю арганізацыяў, а таксама выключыць ужываньне сілавых мэтадаў пры правядзеньні праверак.
Спыніць усе спробы крымінальнага перасьледу беларускіх праваабаронцаў і актывістаў арганізацыяў грамадзянскай супольнасьці ў сувязі зь іх законнай дзейнасьцю па аказаньні дабрачыннай ды іншай дапамогі пацярпелым ад парушэньняў правоў чалавека, у тым ліку неадкладна вызваліць Андрэя Аляксандрава, Леаніда Судаленку, Юлію Слуцкую ды ўсіх актывістаў арганізацыяў грамадзянскай супольнасьці.
Спыніць практыку застрашэньня і перасьледу грамадзянаў у сувязі з атрыманьнем, разьмеркаваньнем і выкарыстаньнем дабрачыннай дапамогі, як з крыніцаў унутры Беларусі, так і з-за мяжы, а таксама ліквідаваць празьмерныя нарматыўныя абмежаваньні ў гэтай сфэры.
Неадкладна вызваліць усіх палітычных зьняволеных, а таксама грамадзянаў, затрыманых у сувязі з рэалізацыяй свабоды мірных сходаў і свабоды выказваньня меркаваньняў у поствыбарчы пэрыяд, і спыніць палітычныя рэпрэсіі ў дачыненьні да грамадзянаў краіны. // 29.01.2021
Мы ацэньваем пераслед Максіма Вінярскага, які падазраецца ў падрыхтоўцы да ўдзелу ў масавых беспарадкаў (арт. 13 ч.2 артыкула 293 КК), як палітычна матываваны пераслед у сувязі з рэалізацыяй ім свабоды мірных сходаў і выказвання свайго меркавання адносна абвешчаных вынікаў выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, а таксама ў сувязі з ягонай публічнай палітычнай дзейнасцю і прызнаем яго палітычным зняволеным. // 29.01.2021