Навіны

  • Паведамілі Спецдакладчыку ААН аб новым законапраекце па экстрэмізму і іншых законапраектах і ідэях, накіраваных на абмежаванне правоў чалавека

    Мы папрасілі тэматычных спецыяльных дакладчыкаў звязацца з Урадам Рэспублікі Беларусь і запытаць дадатковую інфармацыю аб гэтым і іншых законапраектах, накіраваных на абмежаванне правоў і свабод чалавека, мэтах іх прыняцця і магчымым негатыўным уплыве на рэалізацыю правоў чалавека. //
  • ЗАЯВА У СУВЯЗІ З БЕСПРЭЦЭДЭНТНАЙ АТАКАЙ НА БЕЛАРУСКІХ ПРАВААБАРОНЦАЎ

    Ператрусы прайшлі ў тым ліку ў прадстаўнікоў Беларускага Хельсінкскага Камітэта Уладзіміра Краўчанкі і Паўла Левінава. //
  • Заява аб прызнанні блогера Паўла Спірына палітычным зняволеным

    Спірыну было выстаўлена абвінавачванне па частцы 1 артыкула 130 Крымінальнага кодэкса — «Наўмысныя дзеянні, накіраваныя на ўзбуджэнне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варожасці па прыкмеце расавай, нацыянальнай, рэлігійнай, моўнай ці іншай сацыяльнай прыналежнасці». Сацыяльнай групай у дадзеным выпадку, па версіі абвінавачвання, з'яўляецца "іншая" група асоб, аб'яднаных па прыкмеце прафесійнай прыналежнасці, а менавіта работнікі пракуратуры, суддзі, дэпутаты, вышэйшыя службовыя асобы Рэспублікі Беларусь, супрацоўнікі міліцыі, супрацоўнікі АМАП і нават міністр унутраных спраў Рэспублікі Беларусь. //
  • Патрабуем неадкладнага вызвалення праваабаронцаў "Офіса па правах людзей з інваліднасцю" Сяргея Драздоўскага і Алега Граблеўскага

    "Офіс па правах людзей з інваліднасцю" на працягу 10 гадоў аказвае бязвыплатную прававую дапамогу, адвакатуе змены заканадаўства, праводзіць асветніцкія мерапрыемствы па змене стаўлення да людзей з інваліднасцю. Беларусь далучылася да Канвенцыі па правах інвалідаў, у тым ліку, дзякуючы велізарнай працы "Офіса па правах людзей з інваліднасцю". //
  • Патрабуем неадкладнага вызвалення палітвязняў Стэфана Лазавіка і Віктара Лосіка

    Напісанне надпісаў “Он проиграл и стал убивать. Скот уходи!” і “Не забудем, не простим!”, а таксама размяшчэнне пудзілаў з выявамі міністра і старшыні выбарчай камісіі сведчаць аб відавочна іх пратэстным змесце. Як вынікае з паказанняў саміх затрыманых, мэтай учынкаў было выказванне свайго пратэсту і нязгоды з вынікамі прэзідэнцкіх выбараў. Такім чынам гэтыя дзеянні нельга кваліфікаваць як хуліганства. Змест надпісаў у кантэксце грамадска-палітычных падзей і публічных грамадскіх дыскусій, палітычных пратэстаў, якія адбываюцца ў краіне на працягу апошніх месяцаў, сведчаць аб тым, што матывамі іх нанясення было выказванне меркавання на дадзеныя грамадска значныя тэмы. Нанясенне на апоры маста і іншыя збудаванні выяваў з беларускім нацыянальным гербам “Пагоня”, які афіцыйна прызнаны гісторыка-культурнай каштоўнасцю беларускага народа, не можа быць кваліфікавана як апаганьванне збудаванняў надпісамі цынічнага зместу і адпаведна кваліфікавана па арт. 341 КК. Мы лічым, што дадзеная форма выказвання меркавання патрапляе пад абарону Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах і не мае нічога агульнага з прад’яўленымі абвінавачваннямі. //
  • Старонкі