Навіны

  • Накіравалі ў Спецыяльныя працэдуры ААН паведамленне па пытаннях прыцягнення да адказнасці за парушэнні правоў на свабоду асацыяцый і мірных сходаў

    Мы расказалі пра тое, што правы на свабоду асацыяцый і мірных сходаў абароненыя крымінальным заканадаўствам. Нягледзячы на гэта, мы ўказалі на масавае парушэнне гэтых правоў, у тым ліку сур'ёзныя парушэнні, і адсутнасць рэакцыі ўладаў у выглядзе прыцягнення да адказнасці вінаватых. У прыватнасці, мы падзяліліся інфармацыяй пра 777 арганізацый, якія сутыкнуліся з прымусовай ліквідацыяй; пра ня менш як 60 прадстаўнікоў арганізацый грамадзянскай супольнасці, якія апынуліся ў зняволенні, дзе яны пастаянна падвяргаюцца ціску; пра непрапарцыйнае выкарыстанне сілы на мірных пратэстах 2020 года, што пацягнула за сабой смерці ўдзельнікаў; пра масавыя затрыманні і катаванні. //
  • План Савета Еўропы для Беларусі, распрацаваны ў супрацоўніцтве з Кантактнай групай

    Савет Еўропы (СЕ) апублікаваў план па падтрымцы беларускіх дэмакратычных сіл, які складаецца з 15-ці пунктаў, уключаючы розныя мерапрыемствы, трэнінгі па правах чалавека, семінары па Еўрапейскай канвенцыі аб правах чалавека, якія будуць праведзеныя пад эгідай СЕ для прадстаўнікоў беларускай грамадзянскай супольнасці. Эксперты БХК называюць гэты план цалкам добрым інструментарыем для грамадзянскай супольнасці і асабліва для прафесійнай юрыдычнай супольнасці. Гэтыя інструменты дапамогуць беларускім юрыстам падрыхтаваць і сябе, і прававую сістэму Беларусі да інтэграцыі ў Савет Еўропы і да гарманічнага існавання ў прасторы еўрапейскіх стандартаў у цэлым. //
  • Заява ўдзельнікаў міжнароднай платформы "Грамадзянская салідарнасць" у сувязі з ліквідацыяй Маскоўскай Хельсінкскай групы

    Ліквідацыя МХГ – відавочна рэпрэсіўная мера і з'яўляецца часткай сістэмнай палітыкі расейскіх уладаў па падаўленні крытычных галасоў і знішчэнні незалежнай грамадзянскай супольнасці на фоне агрэсіўнай вайны, развязанай Расеяй супраць Украіны. Гэтыя рэпрэсіўныя дзеянні развіваюцца па нарастаючай і ўключаюць у сябе пераслед расійскімі ўладамі іншых вядучых праваабарончых арганізацый:ліквідацыю Міжнароднага таварыства "Мемарыял" і Праваабарончага цэнтра "Мемарыял", прызначэнне вялізных штрафаў і канфіскацыю маёмасці "Мемарыяла" і Сахараўскага цэнтра, значнае ўзмацненне жорсткасці заканадаўства аб "замежных агентах” у канцы мінулага года і г.д. //
  • Заява ў сувязі з крымінальным пераследам адваката Аляксандра Данілевіча

    Факты сведчаць не толькі пра сур'ёзныя праблемы ў сферы аказання юрыдычнай (адвакацкай) дапамогі, у праве на абарону і юрыдычную дапамогу, але і пра немагчымасць існавання ў такіх умовах незалежнага і справядлівага суду ў цэлым. Пераслед адвакатаў за іх прафесійную дзейнасць як з боку дзяржаўных органаў, так і з боку калегій адвакатаў стварае атмасферу запалохвання і недаверу ў адвакацкай супольнасці і аказвае "ахаладжальны эфект" на тых адвакатаў, хто яшчэ працуе ў адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі. //
  • Звярнуліся ў спецыяльныя працэдуры ААН у сувязі з працягам рэпрэсій у дачыненні да незалежных прафсаюзаў

    На думку БХК дзеянні беларускіх уладаў парушаюць артыкул 2 Канвенцыі МАП № 87, які прадугледжвае, што працаўнікі маюць права ствараць арганізацыі па свайму выбару без папярэдняга дазволу, і права ўступаць у такія арганізацыі, і артыкул 11, які прадугледжвае, што дзяржава абавязваецца прымаць усе неабходныя. і належныя меры, каб гарантаваць работнікам і працадаўцам свабоднае ажыццяўленне права на стварэнне прафсаюзаў. Больш за тое, такі зварот парушае права на свабоду асацыяцыі, у тым ліку права ствараць прафесійныя саюзы і ўступаць у іх, прадугледжанае артыкулам 22 Міжнароднага Пакта аб грамадзянскіх і палітчных правах. //
  • Старонкі