Спасылкі ўладаў на эканамічныя парушэнні, якія нібыта сталі падставай для пераследу, ужо шмат гадоў актыўна выкарыстоўваюцца дзеля абгрунтавання рэпрэсіўных захадаў супраць праваабаронцаў, медыя, незалежных прафсаюзаў. // 25.05.2021
Публічная дзейнасць Рамана Пратасевіча з’яўляецца нічым іншым, як мірнай рэалізацыей свабодаў, гарантаваных як Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, так і міжнароднымі нормамі права ў галіне правоў чалавека – свабоды пошуку і распаўсюду інфармацыі, выказвання свайго меркавання і інш. // 24.05.2021
Мы лічым, што дзеянні ў дачыненні да супрацоўнікаў найбуйнейшага і папулярнага ў краіне інфармацыйнага рэсурсу з’яўляюцца працягам мэтанакіраванай палітыкі ўладаў па абмежаванні распаўсюду непадцэнзурнай інфармацыі ў краіне. Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года ў Беларусі заблакаваныя дзясяткі грамадска-палітычных і інфармацыйных сайтаў, шэраг друкаваных выданняў вымушаныя былі спыніць выхад. На раніцу 18 траўня за кратамі ў Беларусі знаходзілася 16 журналістаў і медыяспецыялістаў, 11 з іх — па крымінальных справах. // 21.05.2021
Згодна з мандатам Рабочай групы па гвалтоўных або недобраахвотных знікненнях, яна прымае, разглядае і перадае дзяржавам паведамленні аб гвалтоўных зьнікненьнях, пададзеных сваякамі асоб, зніклых без вестак, або праваабарончымі арганізацыямі, якія прадстаўляюць іх інтарэсы. Рабочая група просіць дзяржавы правесці расследавання і паведаміць аб выніках.
// 20.05.2021
Асветніцкая ўстанова "Цэнтр прававой трансфармацыі" і РПГА "Беларускі Хельсінкскі Камітэт" падрыхтавалі агляд праектаў законаў, якія аказваюць уплыў на сітуацыю ў галіне правоў чалавека ў Беларусі. // 17.05.2021