Навіны

  • Заява праваабарончых арганізацый аб прызнанні пяці новых палітычных зняволеных

    Мы лічым пераслед і пазбаўленне волі Аляксандра Цялегі, Уладзіслава Шынковіча, Сяргея Хаванскага, Арцёма Касача, Яўгена Люцкага палітычна матываваным, звязаным з мірнай рэалізацыяй выказвання меркавання, а іх саміх палітычнымі зняволенымі. //
  • Заява аб прызнанні Васіля Пільца палітычным зняволеным

    Суд адвольна ацаніў прадстаўленыя яму доказы і вынес прысуд насуперак усталяваным у працэсе вывучэння матэрыялаў справы доказам: У судовым пасяджэнні абвешчаны пратакол агляду відэазапісу камеры назірання, які пацвердзіў абставіны канфлікту, выкладзеныя абвінавачаным, які не прызнаў сваю віну. Суд насуперак гэтаму доказу ўстанавіў, што абвінавачаны непасрэдна пасля захаваных на відэа дзеянняў, якія насілі характар самаабароны, у тым жа месцы здзейсніў яшчэ шэраг супрацьпраўных дзеянняў у дачыненні да пацярпелай Бондаравай, - выключна на падставе паказанняў пацярпелых, якія супярэчаць іншым матэрыялам справы. //
  • Заява праваабарончых арганізацый аб прызнанні трох новых палітычных зняволеных

    Мы лічым пераслед і пазбаўленне волі Сяргея Скока, Вольгі Клімковай, Максіма Сяргеенкі палітычна матываваным, звязаным з мірнай рэалізацыяй выказвання меркавання, а іх саміх палітычнымі зняволенымі. //
  • Заява праваабарончых арганізацый Беларусі аб прызнанні 6 новых палітвязняў

    Мы ацэньваем пераслед Міхаіла Фірагі, Вячаслава Папова, Віталя Шыцікава, Валянціна Колба, Вадзіма Чапялевіча, Ігара Гарчанюка, якія былі пазбаўленыя волі і абвінавачаныя па ч. 2 арт. 293 КК ("Масавыя беспарадкі") і па ч. 1 арт. 342 КК ("Групавыя дзеянні, груба парушаючыя грамадскі парадак"), як палітычна матываваны пераслед у сувязі з рэалізацыяй імі свабоды мірных сходаў і выказвання свайго меркавання адносна абвешчаных вынікаў выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і прызнаем іх палітычнымі зняволенымі. //
  • Патрабуем неадкладнага перагляду прысудаў і вызвалення трох палітычных зняволеных

    Мы, прадстаўнікі беларускай праваабарончай супольнасці, прызнаем пераслед Кірыла Казея, Юрыя Сяргея, Аляксея Павядайлы палітычна матываваным, а іх саміх палітычнымі зняволенымі //
  • Старонкі