Навіны

Зварот у Вярхоўны суд і Генеральную пракуратуру аб адмене / апратэставанні судовых пастаноў у дачыненні да людзей, затрыманых 9-12 жніўня
Гэтыя звароты пададзеныя ў сувязі з парушэннямі пры ажыццяўленні правасуддзя. // 28.08.2020
Праваабаронцы заклікаюць Спецдакладчыка ААН умяшацца ў сітуацыю з катаваннямі ў Беларусі
Праваабаронцы нагадваюць, што больш за 6 000 чалавек былі затрыманыя, знаходзіліся ў зняволенні на працягу да 10 сутак і іх месцазнаходжання было невядомае. Прынамсі 450 з іх былі збітыя; вязняў прыніжалі і катавалі супрацоўнікі праваахоўных органаў. Гэтыя факты катаванняў і жорсткага абыходжання з’яўляюцца сістэмнымі, паколькі супрацоўнікаў праваахоўных органаў рыхтавалі да такіх жорсткіх рэпрэсій супраць людзей. // 24.08.2020
БХК звярнуўся ў СК па факце масавых катаванняў людзей у Беларусі
БХК звяртае ўвагу СК на тое, што ў ведамства ёсць усе даныя для распачацця крымінальнай справы. // 21.08.2020
Назіранне за выбарамі прэзідэнта 2020
Аналітыка кампаніі тут. // 16.08.2020