Любое ўзаемадзеянне з арганізацыяй (у тым ліку сацыяльныя сеткі, звароты па дапамогу, удзел у адукацыйных мерапрыемствах) можа быць прызнана парушэннем. Існуе рызыка крымінальнай адказнасці. Заканадаўства прымяняецца шырока і дапускае адвольнае тлумачэнне. Калі вы ўзаемадзейнічалі з БХК — паклапаціцеся пра сваю бяспеку. // 06.08.2026
Спойлер: упершыню за 7 гадоў ацэнка Індэкса не знізілася ў параўнанні з папярэднім годам. Але гэта не азначае, што сітуацыя стабілізавалася. Хутчэй гэта сведчыць пра эфект набліжэння да ніжняй мяжы шкалы. // 02.07.2026
Сумесная заява праваабарончых арганізацый аб узаемадзеянні з мэтай пераадолення сістэмнага крызісу дэмакратыі і правоў чалавека ў працоўнай сферы Беларусі. // 02.06.2026
У Беларусі ўвялі адміністрацыйную адказнасць за “прапаганду гомасексуальных адносін, змены полу, бяздзетнасці”. Беларускае Хельсінкскае Камітэт і квір-ініцыятыва “Прызматыка” тлумачаць магчымыя прававыя наступствы для людзей і арганізацый. // 15.04.2026
Улады, крыміналізуючы праваабарончую дзейнасць, ствараюць невыносныя ўмовы для тых, хто займаецца канкрэтнай прафесіяй. Гэта з’яўляецца парушэннем права на працу праваабаронцаў як прафесійнай групы ў плане свабоды выбару працы, гарантаванай Міжнародным пактам аб эканамічных, сацыяльных і культурных правах. Такія дзеянні фактычна цягнуць за сабой забарону на прафесію. Пры гэтым такая форма пераследу ў дачыненні да арганізацый, якія функцыянуюць у выгнанні, з’яўляецца часткай транснацыянальных рэпрэсій. // 14.04.2026