Тлумачэнні Беларускага Хельсінкскага Камітэта датычна пастановы Міністэрства культуры N24, што ўносіць змены ў Інструкцыю «Аб эратычнай прадукцыі, прадукцыі, якая змяшчае элементы эротыкі, гвалту і жорсткасці, прадукцыі па сэксуальнай адукацыі і палавым выхаванні, а таксама прадукцыі сэксуальнага прызначэння». // 17.05.2024
Фокус міжнароднай адвакацыі – намаганні па вызваленні палітычных зняволеных і прарыве рэжыму incommunicado, стварэнне незалежнага механізму падсправаздачнасці для прасоўвання расследавання з боку УВКПЧ сітуацыі ў Беларусі і падаўжэнне мандата Спецыяльнага дакладчыка па Беларусі. // 22.03.2024
Прэзентуем даныя Нацыянальнага індэкса правоў чалавека датычна дыскрымінацыі ў межах Zero Discrimination Week #ZDW, якую праводзіць моладзевая арганізацыя "ІншыЯ" // 08.03.2024
Усе этапы выбарчага працэсу не проста кантраляваліся ўладамі адміністрацыйна, а былі імі арганізаваныя для ўтрымання ўлады, імітацыі народнай падтрымкі і згоды ў грамадстве. Пра гэта сведчаць: непразрыстае фармаванне выбарчых камісій; узгодненыя ўладнай вертыкаллю спісы людзей, якія вылучаюцца ў кандыдаты і зарэгістраваных кандыдатаў; агітацыя, якая імітуе палітычную актыўнасць, але мерапрыемствы ды іх медыйнае асвятленне будаваліся вакол агульных заклікаў прыйсці прагаласаваць; працяг практыкі прымусу выбаршчыкаў да ўдзелу ў датэрміновым галасаванні; атмасфера запалохвання з забаронамі на фатаграфаванне і вынас бюлетэняў, рыторыкай адносна "планаў экстрэмістаў" і супрацоўнікамі міліцыі на ўсіх участках для галасавання; непразрыстая працэдура падліку галасоў; поўная адсутнасць незалежных назіральнікаў. // 02.03.2024