Патрабуем перагляду прысудаў палітвязняў Дзмітрыя Караткевіча, Андрэя Цімафеенкі і Сяргея Яфімава і іх вызвалення

16.01.2021

У сувязі з вынясеннем судамі шэрагу прысудаў па крымінальных справах, звязаных з абвінавачваннем у выкарыстанні гвалту ў адносінах да супрацоўнікаў міліцыі, супрацівам з выкарыстаннем гвалту супрацоўніку МУС, іншым службовым асобам, выконваючым службовыя абавязкі (арт. 363, 364, 366 КК), мы адзначаем наступнае:

Як паказалі вынікі маніторынга судовых працэсаў па некаторых з дадзенай катэгорыі спраў, суды пры іх разглядзе не даюць належнай ацэнкі законнасці дзеянняў супрацоўнікаў міліцыі і пры вынясенні прысудаў першапачаткова зыходзяць з таго, што яны ажыцяўлялі сваю законную дзейнасць па ахове грамадскага парадку пры правядзенні грамадзянамі несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў. Затрыманні ўдзельнікаў такіх сходаў, прымяненне ў іх адносінах фізычнай сілы, спецсродкаў таксама, па меркаванні суддзяў, носіць законны характар. Адпаведна ўсялякага кшталту непадпарадкаванне, супраціў, а тым больш прымяненне гвалту ў адносінах прадстаўнікоў МУС, па іх меркаванні, з’яўляецца злачынным і павінна карацца ў адпаведнасці з КК. Паводле дзеючага заканадаўства, супрацоўнікі міліцыі, іншыя службовыя асобы, якія выконваюць абавязкі па ахове грамадскага парадку, маюць павышаную абарону законам у параўнанні з іншымі фізычнымі асобамі, і ўжыванне да іх гвалтоўных дзеянняў цягне крымінальную адказансць незалежна ад наступстваў гэтых дзеянняў для пацярпелага.

Нашая пазіціыя па дадзеных справах заключаецца ў тым, што мірныя сходы грамадзян павінны знаходзіцца пад абаронай дзяржавы і міліцыя не павінна падпрымаць дзеянні па гвалтоўным іх спыненні, нават калі яны адбываюцца ў парушэнне працэдур іх арганзацыі і правядзяення. Гвалтоўнае спыненне сходаў і прымяненне фізычнай сілы да пратэстоўцаў павінна ажыцяўляцца толькі як скрайняя мера, у выпадках, калі паводзіны ўдзельнікаў сходу носяць гвалтоўны характар, што ўяўляе рэальную пагрозу нацыянальнай і грамадскай бяспецы, жыццю і здароўю грамадзян.

Адпаведна ўсялякага кшталту дзеянні па гвалтоўным спыненні мірных сходаў, затрыманні іх удзельнікаў, прымяненне ў дачыненні да іх гвалту, прыцягненне іх да адказнасці толькі за сам факт удзелу ў такіх сходах з’яўляюцца непрапарцыйнымі абмежаваннямі свабоды мірных сходаў, якія выходзяць за межы дапушчальных абмежаванняў свабоды сходаў і выказвання свайго меркавання, што неаднаразова ўжо было пацверджана практыкай КПЧ ААН па індывідуальных зваротах грамадзян Беларусі аб парушэннях арт. 21 і 19 МПГПП.

Такія непрапарцыйна жорсткія дзеянні міліцыі, скіраваныя на спыненне мірных сходаў, нельга разглядаць як законную дзейнасць па абароне і ахове грамадскага парадку, а ў выпадках прычынення ў дачыненні да прадстаўнікоў МУС справакаванага імі ж гвалту “у адказ” з боку пратэстоўцаў, дадзеныя дзеянні неабходна разглядаць зыходзячы з цяжкасці прычыненай шкоды здароўю і ўмысла на прычыненне такой шкоды. У большасці назіраных выпадкаў ніякай істотнай шкоды здароўю дзеяннямі абвінавачаных нанесена не было, альбо гвалт як такі наоўгул не прымяняўся. Практыка паказвае, што ў тых выпадках, калі супрацоўнікі праваахоўных органаў не выкарыстоўвалі затрыманні мірных пратэстоўцаў з прымяненнем фізічная сілы, спецсродкаў і гвалту, дэманстрацыі і сходы праходзілі мірна.

Згодна з кіручымі прынцыпамі па вызначэнні паняцця "палітычны зняволены", важным крытэрам для такога прызання з’яўляецца менавіта негвалтоўны характар ажыцяўлення і абароны правоў чалавека і асноўных свабод. У дадзеным кантэксце маецца на ўвазе гвалт у шырокім сэнсе, што ўключае не толькі спробу нанесці фізічную шкоду любой асобе, але таксама і дзеянні, накіраваныя на знішчэнне або пашкоджанне маёмасці. Хаця варта ўлічыць, што да гэтага не адносяцца выпадкі ўжывання гвалту «ў адказ», справакаванага зыходным непрапарцыйным выкарыстаннем фізічнай сілы, спецсродкаў ці зброі, пры тым, што ў дзеяннях абвінавачанага адсутнічаў намер на нанясенне несімвалічнай матэрыяльнай шкоды або шкоды каму-небудзь (Каментар да п.3.1 Кіраўніцтва). 

Згодна з агульнымі падыходамі, вызначанымі Кіраўніцтвам, выпадкі ўжывання гвалту з боку пераследуемай асобы робяць немагчымым яе прызнанне палітычным зняволеным. 

Але пры выкарыстанні гэтага крытэрыя маюцца два важных выключэнні, якія пры адсутнасці палітычных матываў уладаў часта зводзяцца да таго, што крымінальная справа не ўзбуджаецца, выносіцца апраўдальны прысуд або асоба вызваляецца ад адказнасці. У адваротным выпадку пры наяўнасці такіх матываў органы дзяржаўнай улады могуць наўмысна не звяртаць увагі на абставіны, якія абгрунтоўваюць неабходную абарону або крайнюю неабходнасць.

Неабходная абарона - гэта правамерная абарона асобы і правоў таго, хто абараняееца, і іншых асоб, а таксама ахоўваемых законам інтарэсаў грамадства і дзяржавы ад грамадска небяспечнага замаху шляхам прычынення шкоды таму, хто ўчыняе такі замах. Асноўнай адметнай прыкметай неабходнай абароны, якая адмяжоўвае яе ад іншых абставінаў, якія выключаюць злачыннасць дзеяння, з'яўляецца прычыненне шкоды менавіта таму, хто ўчыняе замах, а не іншым асобам. Напрыклад, такая абарона можа праяўляцца пры відавочна неправамерных дзеяннях супрацоўнікаў праваахоўных органаў, якія дзейнічалі, у тым ліку, па незаконным загадзе (Каментар да п. 3.3 да Кіраўніцтва).

Акрамя таго маніторынг судовых паседжанняў па дадзенай катэгорыі крымінальных справаў паказаў, што суды выносяць непрапарцыйна жорсткія (неадэкватныя) правапарушэнню, у якім абвінавачваюцца асобы, прысуды ў параўнанні з прысудамі, якія выносіліся па такім жа катэгорыям справаў па-за палітычным кантэкстам.  

Працягласць або ўмовы пазбаўлення волі па такіх прысудах відавочна непрапарцыйны (неадэкватны) правапарушэнню, па якім асоба была прызнаная вінаватай. 

Усе гэтыя акалічнасці даюць падставы сцвярджаць, што пераслед указаных асобаў носіць палітычна матываваны характар, а самі асобы з’яўляюцца палітычнымі зняволенымі. 

Зыходзячы з гэтага мы прызнаем палітвязнямі наступных асуджаных да пазбаўлення волі:

  1. Андрэя Цімафеенку (асуджаны прысудам суда Кастрычнікага р-на г. Віцебска да 2 гадоў пазбаўлення волі па ч.1 арт. 366 КК, заключэнне па справе экспертаў ПЦ “Вясна”);
  2. Дзмітрыя Караткевіча (асуджаны прысудам суда Савецкага р-на г. Мінска да да 3 гадоў пазбаўлення волі па арт. 364 КК, заключэнне па справе экспертаў ПЦ “Вясна”);
  3. Сяргея Яфімава (асуджаны прысудам суда Цэнтральнага р-на г. Гомеля да 3 гадоў пазбаўлення волі, заключэнне па справе экспертаў ПЦ “Вясна”).

Лічым неабходным патрабаваць для дадзеных палітычных зняволеных неадкладнага перагляду прынятых у дачыненні да іх мер і судовых рашэнняў пры выкананні права на справядлівае судовае разбіральніцтва і ліквідацыі ўказаных фактараў, а таксама вызвалення іх з-пад вартай з прымяненнем іншых мер, якія забяспечваюць яўку ў суд.

Праваабарончы цэнтр “Вясна”;

РПГА "Беларускі Хельсінкскі Камітэт";

РГА "Прававая ініцыятыва”;

Беларускі дакументацыйны цэнтр;

Простае таварыства "Ініцыятыва FORB";

Цэнтр прававой трансфармацыі Lawtrend;

Кансультацыйны цэнтр па актуальных міжнародных практыках і іх імплементацыі ў праве “Хьюман Канстанта”.