Навіны

  • Патрабуем прытрымлівацца міжнародных абавязкаў Беларусі ў сферы сэксуальных і рэпрадукцыйных правоў: сумесная заява праваабарончых арганізацый

    Мы канстатуем, што ініцыятыва Генеральнай пракуратуры з’яўляецца неабгрунтаваным умяшальніцтвам дзяржавы ў асабістае жыццё грамадзян і грамадзянак i супярэчыць міжнародным абавязкам Рэспублікі Беларусь у сферы правоў чалавека, уключаючы сэксуальныя і рэпрадуктыўныя правы, а таксама выклікае пагрозу для розных уразлівых групаў (уключна, але не абмежавана – для ЛГБТК+ супольнасці, падлеткаў, жанчын). //
  • Выступілі на Інтэрактыўным дыялогу з удзелам Спецыяльнага дакладчыка па пытанні аб незалежнасці суддзяў і адвакатаў падчас 53-й сесіі Савета па правах чалавека

    У анлайн-звароце, падрыхтаваным сумесна з Беларускай асацыяцыяй адвакатаў правоў чалавека, мы распавялі пра рэпрэсіўную кампанію, якую ўрад Беларусі вядзе ў дачыненні да адвакатаў і юрыстаў, якія абараняюць правы чалавека. //
  • 33 артыкул МАП у дачыненні да Беларусі: тлумачэнні ад Беларускага Хельсінкскага Камітэта

    Растлумачваем, як будавалася камунікацыя МАП і беларускага ўрада ў апошнія гады, чаму прымянілі артыкул 33 Статута МАП, якія канкрэтныя меры заяўленыя Адміністрацыйная Рада МАП. //
  • Беларусь: спыніць жорсткае абыходжанне з Марыяй Калеснікавай

    Улады Беларусі павінны неадкладна спыніць практыку жорсткага абыходжання з Марыяй Калеснікавай і ўсімі іншымі палітычнымі зняволенымі, заявілі 24 міжнародныя і беларускія праваабарончыя арганізацыі. Нягледзячы на сур'ёзныя праблемы са здароўем, Калеснікаву ўтрымліваюць у адзіночнай камеры і не аказваюць ёй належнай медыцынскай дапамогі. Ёй таксама не дазваляюць атрымліваць перадачы з неабходнымі прадуктамі і медыкаментамі. З сярэдзіны лютага Калеснікавай адмаўляюць у любых кантактах з сям'ёй, уключаючы званкі, лісты і спатканні. Адвакат, нягледзячы на неаднаразовыя спробы, з 7 лютага не можа атрымаць да яе доступ. //
  • Сумесная заява беларускіх праваабарончых арганізацый наконт распаўсюду юрыдычным факультэтам Белдзяржуніверсітэта "пакаяльных" відэа

    Практыка запісу "пакаяльных відэа" ў сценах юрыдычнага факультэта пагражае сваімі доўгатэрміновымі наступствамі ў супольнасці юрыстаў, сведчыць пра непавагу да права, заахвочванне адміністрацыяй факультэта неправавых падыходаў, сродкаў і метадаў. Усё гэта фармуе зусім неадэкватныя ўяўленні ў студэнтаў пра права ў цэлым, пра правы чалавека і магчымасці іх рэалізацыі. Цяжка ўявіць, што будучыя юрысты, атрымаўшы такі "вопыт" рэалізацыі базавых правоў чалавека, змогуць адэкватна разумець сутнасць гэтых правоў і абараняць гэтыя правы ў будучыні. Наступствы дзеянняў па разбурэнні базавых асноў юрыдычнай адукацыі, якія зыходзяць ад адміністрацыі вышэйшых навучальных устаноў, маюць вельмі глыбокі і цяжка ліквідаваны характар, таму асабліва важна, каб гэтыя дзеянні атрымалі прынцыповую ацэнку. //
  • Старонкі