Прадстаўнікі МУС і БХК* абмеркавалі маніторынг міліцыі

Прадстаўнікі МУС і БХК* абмеркавалі маніторынг міліцыі

17 траўня адбылася сустрэча прадстаўнікоў Міністэрства ўнутраных спраў з прадстаўнікамі РПГА "Беларускі Хельсінкскі Камітэт".

Сярод прадстаўнікоў міністэрства, якія ўдзельнічалі ў сустрэчы, - начальнік галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі МГБ МУС палкоўнік міліцыі Раман Мельнік, намеснік начальніка ўпраўлення міжнароднага супрацоўніцтва МУС Беларусі палкоўнік міліцыі Аляксандр Абламейка, намеснік начальніка ўпраўлення - начальнік аддзела па ўзаемадзеянні з электроннымі СМІ падпалкоўнік міліцыі Георгій Еўчар, начальнік аддзела па масавых мерапрыемстваў УОП ГУАПП МГБ МУС палкоўнік міліцыі Станілевіч Уладзімір Вячаслававіч.

У межах сустрэчы абмяркоўвалася ўзаемадзеянне людзей і міліцыі, у першую чаргу, маніторынг міліцыі як сэрвісу.

Нагадаем, што ў лютым было апублікавана даследаванне 24 аддзяленняў міліцыі ў Мінскай вобласці.

Назіранне было пабудавана не на аснове рэгламентаванага прававога стандарту, а на аснове здаровага сэнсу і прэзідэнцкай Дырэктывы №2. У першую чаргу, назіральнікі фіксавалі ўсё, што можа спатрэбіцца грамадзяніну ў выпадку яго добраахвотнага звароту ў аддзяленне міліцыі.

Працэс назірання факусавацца на двух аспектах.

Першы з іх - камунікатыўная даступнасць міліцыі для людзей і прадстаўленне правапарадку як сэрвісу, які забяспечваюць праваахоўныя органы. Тут назіральнікі ацэньвалі прастату знаходжання міліцыі; даступнасць (магчымасць свабодна ўвайсці ў аддзяленне, зразумеласць правілаў і ўмоў звароту, наяўнасць безбар'ернага асяроддзя); інфармацыйнае забеспячэнне; а таксама бытавыя ўмовы (наяўнасць пітной вады, умовы ў туалетах, магчымасць зарадкі тэлефона).

Другі фокус - умовы працы саміх супрацоўнікаў міліцыі: як праходзіць камунікацыя старэйшых і малодшых чыноў, як да супрацоўнікаў ставяцца наведвальнікі, ці ёсць побач з месцам працы пункт гарачага харчавання, умовы у прыбіральнях і г.д.

Валанцёры вывучалі сайты міліцэйскай сістэмы, вялі візуальнае назіранне ў аддзяленнях міліцыі, а таксама наведвалі начальнікаў аддзяленняў у іх прыёмныя гадзіны.