Браў удзел у распрацоўцы шэрагу заканадаўчых актаў, у прыватнасці Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994 г., Закона аб адвакатуры Рэспублікі Беларусь. Як адвакат і праваабаронца ўдзельнічаў у шматлікіх судовых працэсах, якія мелі вялікі грамадскі розгалас: справа паэта Славаміра Адамовіча, журналістаў ОРТ Паўда Шэрамета і Дзмітрыя Завадскага, экс-старшыні Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь Тамары Віннікавай, экс-прэм'ер-міністра Міхаіла Чыгіра, старшыні ЗАТ «Рассвет» Васілія Старавойтава, дэпутата Вярхоўнай Рады 13 склікання Андрэя Клімава і не толькі. // 02.06.2021
Мы, у чарговы раз пацвярджаючы свае неаднаразова выказаныя патрабаванні па дэкрыміналізацыі дыфамацыі і недапушчальнасці пазбаўлення волі грамадзян за абразу службовых асоб, дзяржавы, дзяржаўных органаў і сімвалаў (сумесную заяву ад 22 снежня 2020 г.) лічым пераслед і пазбаўленне волі Аліны Муратавай, Наталлі Барынавай, Сяргея Красоўскага, Вольгі Сыраваткі, Уладзіміра Кацюбкі, Максіма Пыцеля і Марыны Сілёнак палітычна матываваным, звязаным з мірнай рэалізацыяй выказвання меркавання, а іх саміх палітычнымі зняволенымі ў адпаведнасці з п. 3.1 (а) Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця "палітычны зняволены".
Мы лічым пераслед і пазбаўленне волі Яўгена Комбуля, Сяргея Сіліча і Максіма Сілюка, Сяргея Богдана, Уладзіміра Ланкевіча, Віктара Іванцова, Сяргея Розума, Сяргея Шабуні і Паўла Фядукевіча палітычна матываваным, а іх саміх палітычнымі зняволенымі ў адпаведнасці з п. 3.2 (b,c) Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця "палітычны зняволены". // 28.05.2021
І.Паляніна прызнана вінаватай у тым, што ў снежні мінулага года размясціла абразлівы каментар у сацыяльнай сетцы пад фатаздымкам начальніка Пастаўскага РАУС Аляксандра Рыбакова. Таксама яна знайшла ў доме сваёй маці патроны ад малакалібернай вінтоўкі, якія засталіся ад памерлага бацькі, прынесла іх дадому і там захоўвала.
Пакаранне па арт. 369 КК мы лічым палітычна матываваным, звязаным з мірнай рэалізацыяй выказвання меркавання, а пакаранне па арт. 295 КК у дадзенам выпадку празмерным, звязаным з палітычна матываваным пераследам - прызначанае ёй пакаранне не было вызначана ступенню цяжкасці зробленага і дадзенымі пра асобу абвінавачванай, яна была пазбаўленая свабоды выбарачна ў параўнанні з іншымі асуджанымі, як адзначана ў заключэнні экспертаў і аналітыкаў ПЦ “Вясна”. // 27.05.2021
Неадкладна вызваліць палітвязняў Аляксея Сямёнава, Дзмітрыя Юркойця, Іллю Сілянкова, Аляксея Ліпеня, Мію Міткевіч, Аляксандра Паліводу, Івана Кулько, Ігара Быкоўскіх, Андрэя Любецкага, Вольгу Такарчук, Уладзіміра Коласа, Людзмілу Кузняцовуі спыніць крымінальны пераслед у дачыненні да іх. // 27.05.2021
Мы ацэньваем пераслед Аляксандра Храпко, Ігара Вінакурава, Эдуарда Кудынюка, Аляксандра Вінярскага, Сафіі Сапега, якія былі пазбаўленыя волі і абвінавачаныя па ч. 2 арт. 293 КК ("Масавыя беспарадкі") і па ч. 1 арт. 342 КК ("Групавыя дзеянні, груба парушаючыя грамадскі парадак"), як палітычна матываваны пераслед у сувязі з рэалізацыяй імі свабоды мірных сходаў і выказвання свайго меркавання адносна абвешчаных вынікаў выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і прызнаем іх палітычнымі зняволенымі. // 26.05.2021