Навіны

  • Іншадумства – не злачынства! Патрабуем неадкладнага вызвалення палітзняволенай Вольгі Залатар і спынення яе крымінальнага пераследу

    Пераслед Вольгі Залатар адбываецца на фоне масавых поствыбарчых рэпрэсій і глыбокага крызісу з правамі чалавека ў краіне. У апошні час у мэтах барацьбы з іншадумствам і пратэстнай актыўнасцю грамадзян улады ўсё часцей прыбягаюць да прымянення гэтак званага антыэкстрэмісцкага заканадаўства. Беларуская праваабарончая супольнасць і раней звяртала ўвагу на недасканаласць і неадпаведнасць міжнародным стандартам у галіне правоў чалавека існуючага заканадаўства ў галіне барацьбы з эстрэмізмам і яго правапрымяняльнай практыкы, аднак зараз, пасля таго, як Генеральнай пракуратурай Беларусі былі прадстаўленыя змены ў адпаведны закон, мы з усёй адказнасцю адзначаем, што сапраўднымі мэтамі гэтага закона з’яўляецца змаганне з іншадумствам у краіне ў найгоршых традыцыях часоў СССР. Прызнанне лакальных сацыяльных чатаў экстрэмісцкімі, а іх стваральнікаў і мадэратараў стваральнікамі эскрэмісцкіх арганізацый, мэтамі якіх з’яўляецца “правядзянне несанкцыянаваных сходаў у выглядзе чаяпіцця, прагулак і канцэртаў” уяўяляе скрайне небяспечную тэндэнцыю і грубэйшым чынам пасягае на фундаментальныя, гарантаваныя Канстытуцый краіны і міжнароднымі нормамі права, свабоды – свабоду мірных сходаў, выказвання свайго меркавання і свабоду асацыяцый. //
  • Следчы камітэт выклікаў Алега Гулака на допыт

    Мы расцэньваем гэта як ціск і як спробу перашкаджаць дзейнасці праваабарончай арганізацыі. //
  • Патрабуем неадкладнага вызвалення палітвязняў Вольгі Завадскай і Міхаіла Беркаса

    Мы лічым, што дадзеная форма выказвання меркавання патрапляе пад абарону Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах і не мае нічога агульнага з прад’яўленымі абвінавачваннямі. //
  • Заява праваабарончых арганізацый Беларусі аб прызнанні чатырох новых палітвязняў

    Мы ацэньваем пераслед Аляксея Арцецкага, Дзмітрыя Буневіча, Дзяніса Іванца, Рамана Сідзюка, якія былі пазбаўленыя волі і абвінавачаныя па ч. 1 і 2 арт. 293 КК ("Масавыя беспарадкі") і па ч. 1 арт. 342 КК ("Групавыя дзеянні, груба парушаючыя грамадскі парадак"), як палітычна матываваны пераслед у сувязі з рэалізацыяй імі свабоды мірных сходаў і выказвання свайго меркавання адносна абвешчаных вынікаў выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і прызнаем іх палітычнымі зняволенымі. //
  • Патрабуем неадкладнага вызвалення палітвязняў Юліі Бодак і Ігара Банцара

    Мы яшчэ раз нагадваем, што абмежаванні свабоды выказвання свайго меркавання падлягаюць абмежаванням у строга вызначаных выпадках, але гэтыя абмежаванні павінны насіць прапарцыйны характар. //
  • Старонкі