Ва ўзбуджэнні крымінальнай справы ў дачыненні да Гары Паганяйла адмоўлена, бо ў яго дзеяннях адсутнічаюць прыкметы складу злачынства, прадугледжанага арт.367 КК РБ (паклёп у дачыненні да прэзідэнта краіны).
Ён працаваў адвакатам, загадчыкам юрыдычнай кансультацыі, народным суддзёй, кіраўніком аддзела адвакатуры Міністэрства юстыцыі, загадчыкам юрыдычнай кансультацыі Савецкага раёна Мінска. З 1976 г. займаў шэраг пасад у Цэнтральным апараце Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, у тым ліку кіраўніка аддзела адвакатуры.
Браў удзел у распрацоўцы шэрагу заканадаўчых актаў, у прыватнасці Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994 г., Закона аб адвакатуры Рэспублікі Беларусь.
Як адвакат і праваабаронца ўдзельнічаў у шматлікіх судовых працэсах, якія мелі вялікі грамадскі розгалас: справа паэта Славаміра Адамовіча, журналістаў ОРТ Паўда Шэрамета і Дзмітрыя Завадскага, экс-старшыні Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь Тамары Віннікавай, экс-прэм'ер-міністра Міхаіла Чыгіра, старшыні ЗАТ «Рассвет» Васілія Старавойтава, дэпутата Вярхоўнай Рады 13 склікання Андрэя Клімава і не толькі.