#database #сумесныя даклады ў міжнародныя механізмы #сумесная дапамога мэтавым групам #human rights based approach
Мы дапамагаем грамадскім арганізацыям і ініцыятывам дадаць аспект правоў чалавека ў сваю працу.
#database
Для юрыстаў і менеджэраў НДА мы распрацавалі спецыяльны пашукавік па стандартах правоў чалавека. Гэты рэсурс эканоміць час і дазваляе хутка зарыентавацца ў міжнародных стандартах правоў чалавека па ключавых запытах.
- Дапамагае хутка нарасціць пачатковую экспертызу па неабходным аспекце правоў чалавека.
- Дапамагае ўзмацніць юрыдычны дакумент (скаргу, заяву) рэлевантнымі міжнароднымі стандартамі правоў чалавека, пры гэтым такой інфармацыі няма ў папулярных прафесійных базах.
- Дапамагае менеджэрам праектаў зарыентавацца ў парадку дня правоў чалавека датычна Беларусі.
#сумесныя даклады ў міжнародныя механізмы
- У індывідуальным парадку мы кансультуем па пытаннях выкарыстання міжнародных праваабарончых механізмаў (напрыклад, Камітэта ААН па эканамічных, сацыяльных і культурных правах, Камітэта па правах дзіцяці).
- Мы каардынуем падрыхтоўку і падачу некаторых сумесных дакладаў. Увага! Па запатрабаванні ініцыятыва можа застацца ананімнай!
- Своечасова паведамляем ініцыятывам аб магчымасцях міжнародных праваабарончых механізмаў, якія адкрываюцца (напрыклад, аб пачатку збору механізмам інфармацыі).
#тлумачэнні, як працуюць міжнародныя механізмы
#каляндар міжнародных праваабарончых механізмаў
Каляндар міжнародных праваабарончых механізмаў. Мы зрабілі гэты каляндар, каб НДА было прасцей і зручней выкарыстоўваць міжнародныя праваабарончыя механізмы для дапамогі сваім мэтавым аўдыторыям. Коллы міжнародных механізмаў можна адфільтраваць па тэгах (тэмах вашай працы ці ЦА), дэдлайнах, а таксама тыпе справаздачнасці (перыядычная ці па запыце). Механізмы ААН даюць магчымасць паглядзець на праблемы мэтавых груп і правы чалавека пад іншым вуглом і заўважыць парушэнні там, дзе яны не з'яўляюцца відавочнымі. Таксама гэта важны сродак дакументавання парушэнняў правоў чалавека і іх асвятлення ў міжнародным полі.
#сумесная дапамога мэтавым групам
Магчымы розныя індывідуальныя сцэнары ўзаемадзеяння. Часцей за ўсё мы дапамагаем распрацоўваць алгарытмы па абароне правоў мэтавых груп НДА. Прыклады такой супрацы: алгарытм "Як атрымаць доступ да крымінальных спраў і матэрыялаў рэпрэсаваных сваякоў", "Як змагацца з булінгам ва ўстановах адукацыі" і г.д.
#human rights based approach
- Мы навучаем спецыялістаў НДА і дапамагаем ім дадаць тэхналогію human rights based approach у праектную і арганізацыйную дзейнасць.
- Кансультуем пры распрацоўцы ўнутранных палітык.
- Уносім экспертны ўклад у распрацоўку навучальных матэрыялаў і праграм.
#адмысловая рассылка для ініцыятыў і НДА (падпішыцесь тут)
#партнёрскія матэрыялы
#
Таксама БХК робіць свой унёсак у развіццё, умацаванне і падвышэнне ролі грамадзянскай супольнасці ў Беларусі, удзельнічае ў дзейнасці Асамблеі неўрадавых дэмакратычных арганізацый Беларусі і ў працы розных пляцовак і форумаў сектара.