У сувязі з сітуацыяй з вадой у Новай Баравой Беларускі Хельсінкскі Камітэт звярнуўся да спецдакладчыка ААН па праве на бяспечную пітную ваду і санітарныя паслугі.
Паводле міжнародных стандартаў, доступ да бяспечнай пітной вады і санітарных паслуг з'яўляецца найважнейшай умовай жыцця ў годнасці і рэалізацыі правоў чалавека.
Мы просім спецыяльнага дакладчыка ААН тэрмінова звязацца з урадам Беларусі ў сувязі з абгрунтаваным меркаваннем аб тым, што адключэнне вады (гарачай і халоднай) у Новай Баравой было матывавана палітычнымі прычынамі.
Мы звярнулі ўвагу спецдакладчыка на тое, што гэтая сітуацыя аказвае значнае ўздзеянне на людзей, якія займаюць актыўную грамадзянскую пазіцыю і якія прымаюць удзел у палітычным жыцці дзяржавы, і парушае іх права на дастойны ўзровень жыцця і найвышэйшы даступны ўзровень фізічнага здароўя.
У сувязі з тым, што ў Новай Баравой пражывае 15 тысяч чалавек, дадзеная сітуацыя сведчыць аб значных і масавых парушэннях.
Акрамя таго, праз адключэнне вады былі ўнесены змены ў адукацыйны працэс, што, у сваю чаргу, аказала значны ўплыў на рэалізацыю права на адукацыю.
!!! Увага !!! для іншых выпадкаў — не такіх экстраардынарных — мы распрацавалі памятку "Як рэалізаваць сваё права на чыстую ваду".