заява

Беларускі Хельсінкскі Камітэт ад імя кааліцыі беларускіх праваабаронцаў выступіў на 52-й сесіі Савета ААН па правах чалавека

22.03.2023

Беларускі Хельсінкскі Камітэт ад імя кааліцыі беларускіх праваабаронцаў выступіў на 52-й сесіі Савета ААН па правах чалавека.

Мы падтрымліваем пазіцыю больш як 30 беларускіх і міжнародных праваабарончых арганізацый аб стварэнні Саветам незалежнага механізма расследавання найбольш грубых парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі, у тым ліку злачынствы супраць чалавечнасці. Поўны тэкст выступу – ніжэй.

bel

Праваабаронцы заклікаюць спыніць затрымліваць, ужываць сілу і спецсродкі ў дачыненні да мірных грамадзян

10.08.2020

Сумесная заява праваабарончых арганізацый Беларусі

Мінск, 10.08.2020

Мы, прадстаўнікі беларускіх праваабарончых арганізацый, выказваем рашучы пратэст у сувязі з дзеяннямі сілавых структур у дачыненні да мірных дэманстрантаў.

Права выказаць меркаванне на мірных сходах з'яўляецца адным з найважнейшых правоў чалавека. У Беларусі няма эфектыўных механізмаў для рэалізацыі права на мірныя сходы, няма сумленных і свабодных выбараў, эфектыўнай працэдуры абскарджання парушаных правоў. Адзінай магчымасцю выказаць пратэст з'яўляюцца мітынгі і дэманстрацыі.

bel

Заклікаем ўсе бакі да стрыманасці і непрымянення гвалту падчас мірных сходаў

9.08.2020

Сумесная заява праваабарончых арганізацый Беларусі

Мінск, 08.08.2020

Наша краіна ўступіла ў вельмі адказны і няпросты этап свайго развіцця. Выбарчая кампанія па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь актывізавала беларусаў ва ўсіх кутках краіны, паставіла людзей перад рашэннем найважнейшых для краіны пытанняў - як мы будзем жыць далей, як мы будзем развіваць нашу краіну. У многіх гэты выбар не супадае, але толькі разам мы - народ, якому належыць улада ў краіне.

bel

Патрабуем неадкладнага вызвалення Віктара Бабарыкі і затрыманых сябраў ягонай ініцыятыўнай групы

19.06.2020

Супольная заява беларускіх праваабарончых арганізацый

Мінск, 19 чэрвеня 2020 г.

bel

Праваабарончая супольнасць Беларусі патрабуе спыніць ціск і запалохванне людзей у сувязі з іх удзелам у выбарчай кампаніі

11.06.2020

Тэрміновая заява праваабарончай супольнасці Беларусі

Мінск, 11 чэрвеня 2020 г.

bel

Патрабуем неадкладнага вызвалення ўсіх абвінавачаных па артыкуле 342 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь

10.06.2020

Заява праваабарончай супольнасці Беларусі па факце прад'яўленння абвінавачвання ў арганізацыі групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак Сяргею Ціханоўскаму і шасці ўдзельнікам пікету 29 траўня ў Гародні.

Мінск, 9 чэрвеня 2020 г.

bel

Пазіцыя праваабарончых арганізацый у сувязі з затрыманнем і заключэннем пад варту Сяргея Сацука

3.04.2020

25 сакавіка 2020 года быў затрыманы Сяргей Сацук, журналіст і рэдактар інтэрнэт-рэсурсу "Ежедневник". 26 сакавіка яму была абраная мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту. 26 і 27 сакавіка былі праведзеныя ператрусы ў офісе "Ежедневника" і дома ў Сяргея Сацука, канфіскаваныя аргтэхніка, дакументы.

bel

Сумесная заява праваабарончых і ЛГБТ-арганізацый і ініцыятыў адносна актыўнасцяў, накіраваных на дыскрымінацыю ЛГБТ у Беларусі

13.03.2020

Стала вядома, што ў Беларусі сабралі 52 тысячы подпісаў пад калектыўным зваротам у Адміністрацыю Прэзідэнта з патрабаваннем «ініцыяваць прыняцце закона аб забароне прапаганды і публічнай дэманстрацыі гомасэксуалізму і іншых палавых збачэнняў непаўналетнім і ўнясенне адказнасці за гэтыя дзеянні ў Крымінальны кодэкс».

bel

Заява праваабаронцаў па справе Дзмітрыя Паліенкі

25.09.2019

Патрабуем адкрытага судовага разбіральніцтва крымінальнай справы Дзмітрыя Паліенкі з забеспячэннем прынцыпаў справядлівага судовага разбіральніцтва

Як стала вядома праваабаронцам, судовы працэс па крымінальнай справе актывіста анархісцкага руху Дзмітрыя Паліенкі 25 верасня ў Мінскім гарадскім судзе будзе адбывацца ў закрытым рэжыме.

bel

Заява праваабарончых арганізацый з нагоды затрымання і прымусовай высылкі Ісмаіла Нальгіева

16.05.2019

8 траўня 2019 года ў 11.20 у нацыянальным аэрапорце «Мінск» супрацоўнікамі міліцыі быў затрыманы грамадзянін Расійскай Федэрацыі Ісмаіл Нальгіеў - грамадскі актывіст, журналіст, блогер, актыўны ўдзельнік пратэстаў супраць дамовы аб мяжы паміж Чачнёй і Інгушэціяй.

Пры затрыманні яму вусна было абвешчана, што ён знаходзіцца ў вышуку. Разам з тым, прадугледжаная КПК Рэспублікі Беларусь працэдура выдачы ў сувязі са знаходжаннем у міжнародным вышуку пачата не была.

bel

Старонкі

Subscribe to RSS - заява