UPR-2025: даклад беларускіх недзяржаўных арганізацый аб правах чалавека ў Беларусі

16.04.2025
cover for UPR report

Кааліцыя беларускіх недзяржаўных арганізацый накіравала даклад аб выкананні Беларуссю сваіх абавязацельстваў у галіне правоў чалавека ў межах чацвёртага цыклу УПА.

Даклад падрыхтавалі:

Агульную каардынацыю падрыхтоўкі дакладу ажыццяўляў Беларускі Хельсінкскі Камітэт.

 

Што такое УПА і навошта ён патрэбны

Раз у 4,5 гады кожная краіна-сябра ААН праходзіць працэдуру Ўніверсальнага перыядычнага агляду – свайго роду «экзамен», дзе дае справаздачу аб захаванні правоў чалавека. Іншыя краіны даюць падсправаздачнай краіне рэкамендацыі - што неабходна палепшыць. 

Потым краіна, якая праходзіць працэдуру агляду, добраахвотна вызначае, якія з атрыманых рэкамендацый прыняць. Мяркуецца, што краіна прымае і выконвае рэкамендацыі добраахвотна, таму што гэта зробіць жыццё людзей лепшым. А паколькі агляд перыядычны (раз на 4,5 гады), ёсць магчымасць убачыць, як краіна рэкамендацыі выканала.

Беларусь прайшла працэдуру УПА у 2010, 2015 і 2020 гадах.

Больш пра працэдуру УПА і ролю недзяржаўных арганізацый у гэтым працэсе.

 

Даклад кааліцыі беларускіх недзяржаўных арганізацый

У сваім дакладзе кааліцыя беларускіх недзяржаўных арганізацый распавяла пра сітуацыю з усім спектрам правоў чалавека ў краіне і прапанавала, якія рэкамендацыі мэтазгодна адрасаваць уладам Беларусі ў межах працэдуры УПА.

Сярод іх, напрыклад:

  • Роўнасць і недыскрымінацыя: прыняць комплекснае антыдыскрымінацыйнае заканадаўства.

  • Права на жыццё, свабоду і недатыкальнасць асобы: безумоўна вызваліць усіх палітычных зняволеных і спыніць практыку адвольных затрыманняў, спыніць практыку incommunicado і гарантаваць своечасовы доступ да прававой і медыцынскай дапамогі, а таксама да сустрэч з роднымі; усталяваць мараторый на смяротнае пакаранне як першы крок да яго поўнай адмены.

  • Правасуддзе і вяршэнства права: прыняць меры для забеспячэння незалежнасці суддзяў як на ўзроўні заканадаўства, так і на практыцы, пазбавіўшы выканаўчыя органы паўнамоцтваў па адборы, прызначэнні, звальненні і дысцыплінарным спагнанні суддзяў.

  • Права на прыватнасць: увесці судовы кантроль за выкарыстаннем тэхналогій сачэння, уключаючы сістэмы распазнавання твараў і захоўванне даных. Спыніць практыку адвольнай праверкі асабістых электронных прылад на мяжы без выразных прававых гарантый. Абмежаваць доступ дзяржаўных органаў да фінансавых і транспартных даных без відавочнай згоды карыстальніка.

  • Права жанчын: прыняць комплекснае заканадаўства па барацьбе з гвалтам на гендарнай глебе, уключаючы асобны закон аб хатнім гвалце, які адпавядае Стамбульскай канвенцыі.

  • Права на здароўе: забяспечыць грамадзянам доступ да якасных лекаў і вакцын, у тым ліку праз закупкі з удзелам міжнародных агенцтваў, публікаваць ключавыя статыстычныя даныя ў галіне аховы здароўя і дэмаграфіі і іншае.

 

Прагрэс Беларусі

Акрамя таго, праваабаронцы ацанілі выкананне Беларуссю рэкамендацый трэцяга цыклу УПА. Калі коратка: усё дрэнна.

З 266 рэкамендацый, атрыманых Беларуссю падчас трэцяга цыклу, 155 былі прынятыя дзяржавай у той ці іншай форме. З іх 2 (1,3%) былі цалкам выкананыя, а 24 (15,5%) — часткова. Пры гэтым праваабаронцы не змаглі ацаніць выкананне 14 рэкамендацый з-за адсутнасці дастатковай інфармацыі.

"Donut chart showing the implementation status of recommendations accepted by Belarus. The chart segments show: 74.2% of accepted recommendations are not implemented, 15.5% are partially implemented, and 9% were not assessed due to lack of info

Поўную ацэнку выканання рэкамендацый трэцяга цыклу, а таксама каментары да іх можна знайсці ў табліцы па спасылцы.