Выказваем рашучы пратэст супраць пашырэння магчымасцяў ужывання смяротнага пакарання ў Беларусі
27 красавіка Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу прынялі ў двух чытаннях законапраект аб зменах у Крымінальны кодэкс, паводле якога пашыраюцца магчымасці ўжывання смяротнага пакарання. У прыватнасці, прапануецца ўжываць смяротнае пакаранне за падрыхтоўку і замах на злачынствы, прадугледжаныя ч. 2 арт. 124 (Акт тэрарызму ў дачыненні да прадстаўніка замежнай дзяржавы ці міжнароднай арганізацыі), ч. 3 арт. 126 (Акт міжнароднага тэрарызму), ч. 3 арт. 289 (Акт тэрарызму), ч. 2 арт. 359 (Акт тэрарызму ў дачыненні да дзяржаўнага ці грамадскага дзеяча) Крымінальнага кодэкса.
bel