Ліквідацыя МХГ – відавочна рэпрэсіўная мера і з'яўляецца часткай сістэмнай палітыкі расейскіх уладаў па падаўленні крытычных галасоў і знішчэнні незалежнай грамадзянскай супольнасці на фоне агрэсіўнай вайны, развязанай Расеяй супраць Украіны. Гэтыя рэпрэсіўныя дзеянні развіваюцца па нарастаючай і ўключаюць у сябе пераслед расійскімі ўладамі іншых вядучых праваабарончых арганізацый:ліквідацыю Міжнароднага таварыства "Мемарыял" і Праваабарончага цэнтра "Мемарыял", прызначэнне вялізных штрафаў і канфіскацыю маёмасці "Мемарыяла" і Сахараўскага цэнтра, значнае ўзмацненне жорсткасці заканадаўства аб "замежных агентах” у канцы мінулага года і г.д. // 30.01.2023
Факты сведчаць не толькі пра сур'ёзныя праблемы ў сферы аказання юрыдычнай (адвакацкай) дапамогі, у праве на абарону і юрыдычную дапамогу, але і пра немагчымасць існавання ў такіх умовах незалежнага і справядлівага суду ў цэлым. Пераслед адвакатаў за іх прафесійную дзейнасць як з боку дзяржаўных органаў, так і з боку калегій адвакатаў стварае атмасферу запалохвання і недаверу ў адвакацкай супольнасці і аказвае "ахаладжальны эфект" на тых адвакатаў, хто яшчэ працуе ў адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі.
// 26.01.2023
На думку БХК дзеянні беларускіх уладаў парушаюць артыкул 2 Канвенцыі МАП № 87, які прадугледжвае, што працаўнікі маюць права ствараць арганізацыі па свайму выбару без папярэдняга дазволу, і права ўступаць у такія арганізацыі, і артыкул 11, які прадугледжвае, што дзяржава абавязваецца прымаць усе неабходныя. і належныя меры, каб гарантаваць работнікам і працадаўцам свабоднае ажыццяўленне права на стварэнне прафсаюзаў. Больш за тое, такі зварот парушае права на свабоду асацыяцыі, у тым ліку права ствараць прафесійныя саюзы і ўступаць у іх, прадугледжанае артыкулам 22 Міжнароднага Пакта аб грамадзянскіх і палітчных правах. // 10.01.2023
Варта адзначыць, што 8 лістапада 2022 г. Міжнародная арганізацыя працы (МАП) прыняла рашэнне аб прымяненні артыкула 33 Статуту МАП у дачыненні да Беларусі з прычыны сістэматычных парушэнняў у дачыненні да працаўнікоў і прафсаюзаў, і ігнараваннем рэкамендацый МАП на працягу больш за 17 гадоў. Гэта толькі другі выпадак у больш як 100-гадовай гісторыі МАП пасля ўжывання такой крайняй меры да М'янмы ў 2000-м, што лішні раз падкрэслівае надзвычайную сур'ёзнасць парушэнняў правоў прафсаюзаў беларускімі ўладамі. // 06.01.2023
Гэта паведамленне, каб коратка расказаць аб некаторых важных справах, якія былі зроблены ў адыходзячым годзе, і падзякаваць партнёрам, экспертам, стажорам і валанцёрам.
// 30.12.2022