Навіны

  • cover

    Заява аб сістэмным пераследзе ў кніжнай сферы і прызнанні літаратурных арганізацый "экстрэмісцкімі фармаваннямі"

    Пераслед выдавецтваў і культурных арганізацый – гэта не толькі напад на канкрэтных людзей і ініцыятывы. Гэта ўдар па праве ўсяго беларускага грамадства на доступ да кнігі, ведаў, мовы, культурнай памяці і свабоднага інтэлектуальнага абмену. Такія дзеянні ствараюць атмасферу страху, прымушаюць да самацэнзуры, разбураюць прафесійныя сувязі і падрываюць саму магчымасць існавання незалежнага культурнага жыцця. //
  • Вокладка агляду з дзіцячым малюнкам птушкі

    Правы чалавека ў Беларусі: асноўныя трэнды дзяржаўнай палітыкі: верасень — снежань' 25

    Агляд асноўных трэндаў у галіне правоў чалавека за верасень–снежань 2025 года апублікаваны, разам з кароткай прэзентацыяй, якая абагульняе сітуацыю за ўвесь 2025 год (даступная ў рускай мове). //
  • logo

    Заява праваабарончай кааліцыі з нагоды прымусовай высылкі з Беларусі людзей, вызваленых у выніку памілавання

    Заклік да дзеянняў: паважайце права грамадзян на асабістую свабоду і права на свабоду перамяшчэння, якое ўключае права бесперашкодна вяртацца ў Беларусь; не стварайце сітуацый дадатковай небяспекі і пагрозы; спыніце практыку прымусовай высылкі пасля вызвалення. //
  • Праваабаронцы: "Вызваленне палітычных зняволеных – неабходны, але недастатковы крок"

    Хоць вызваленне палітвязняў прыносіць доўгачаканую палёгку ім самім, іх сем'ям, калегам і праваабарончай супольнасці па ўсім свеце, гэты крок застаецца недастатковым, пакуль сотні праваабаронцаў, журналістаў, юрыстаў, актывістаў і палітычных апанентаў працягваюць адвольна ўтрымлівацца ў Беларусі па палітычна матываваных абвінавачваннях выключна за ажыццяўленне сваіх фундаментальных свабод, а рэпрэсіі супраць беларускіх іншадумцаў працягваюцца без паслаблення. //
  • БХК і экстрэмісцкія матэрыялы. Рэкамендацыі па бяспецы

    Наш сайт і фэйсбук – цяпер экстрэмісцкія матэрыялы. Выканайце рэкамендацыі па мінімізацыі рызык! //
  • Старонкі