Навіны

  • Зварот у спецыяльныя працэдуры ААН у сувязі з парушэннем Рэспублікай Беларусь сваіх абавязацельстваў па правах дзіцяці

    Беларускі Хельсінкскі Камітэт накіраваў Спецыяльным дакладчыкам ААН інфармацыю аб практыцы публічных арыштаў падлеткаў і публікацыі "пакаянных" відэа, удзельнікамі якіх у тым ліку з'яўляюцца дзеці. У звароце былі апісаны 3 выпадкі дэманстратыўнага затрымання падлеткаў пры іх аднагодках, а таксама прыведзены прыклады 6 "пакаянных" відэа. //
  • Мабілізацыя. Адказы на пытанні

    Адказваем на вашыя пытанні пра мабілізацыю. //
  • Папярэдняя аналітычная справаздача экспертнай місіі па ацэнцы рэспубліканскага рэферэндуму

    Бесперапынныя рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзянскай супольнасці, падрыхтоўка і правядзенне рэферэндуму ў атмасферы татальнага страху, а таксама ўвядзенне ЦВК абмежаванняў па колькасці назіральнікаў на ўчастках для галасавання прывяло да адсутнасці незалежнага назірання за ўсімі відамі галасавання (датэрміновым, у дзень выбараў і па месцы знаходжання выбаршчыкаў), а таксама за падлікам галасоў; гэтыя важныя этапы выбарчай кампаніі прайшлі цалкам непразрыста. Прысутнасць праўладных назіральнікаў на ўчастках і ў камісіях не ў стане змяніць дадзеную ацэнку. //
  • Зварот беларускай праваабарончай супольнасці ў падтрымку Украіны

    Расійская Федэрацыя называе гэтыя дзеянні “спецыяльнай аперацыяй”, але трэба называць рэчы сваімі імёнамі: пачалася вайна, Расія - краіна-агрэсар, Беларусь уцягнутая ў гэтую вайну як саюзнік агрэсара. //
  • СПЕЦЫЯЛЬНЫЯ ПРАЦЭДУРЫ АРГАНІЗАЦЫІ АБ'ЯДНАНЫХ НАЦЫЙ І СПРАВА УЛАДЗІМІРА МАЦКЕВІЧА

    Эксперты Беларускага Хельсінкскага Камітэта паведамілі пра справу Уладзіміра Мацкевіча ў працоўную групу ААН па адвольных затрыманнях, Спецыяльным дакладчыкам ААН па пытанні аб праве кожнага чалавека на найвышэйшы дасягальны ўзровень здароўя, па свабодзе выказвання меркавання і па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. //
  • Старонкі