На сённяшні дзень вядома пра прымусовую ліквідацыю больш як 250 арганізацый грамадзянскай супольнасці. Сярод ліквідаваных установаў вялікая колькасць праваабарончых арганізацый. Яшчэ ў ліпені 2021 года прынятае рашэнне аб прымусовай ліквідацыі такіх праваабарончых установаў, як Кансультацыйны цэнтр па актуальных міжнародных практыках і іх імплементацыі ў праве "Хьюман Канстанта", Цэнтр па прасоўванні правоў жанчын, Офіс па правах людзей з інваліднасцю, Цэнтр прававой трансфармацыі, Сацыяльна-інфармацыйная ўстанова "ТаймАкт". 9 жніўня 2021 года Вярхоўным судом прынятае рашэнне аб ліквідацыі РГА "Беларускі ПЭН-цэнтр", 27 жніўня — Грамадскага аб'яднання "Беларуская асацыяцыя журналістаў", 30 жніўня — Грамадскага аб'яднання "Экадом", 30 верасня — РПГА "Беларускі Хельсінкскі Камітэт", 5 кастрычніка — Грамадскага аб'яднання "Прававая ініцыятыва". Таксама 5 кастрычніка Мінскі гарадскі суд прыняў рашэнне аб ліквідацыі АСГА "Звяно". Акрамя таго, прынятыя рашэнні аб ліквідацыі таксама шэрагу іншых арганізацый, дзейнасць якіх накіраваная на абарону правоў уразлівых груп. // 08.10.2021
Найбуйнейшыя міжнародныя праваабарончыя арганізацыі звярнуліся да Міністэрства юстыцыі з прапановай адклікаць пазоў аб ліквідацыі Беларускага Хельсінкскага Камітэта, каб "не дапусціць спынення важнай працы ў інтарэсах абароны правоў усіх людзей у Беларусі". // 29.09.2021
Сумесная кампанія па вызваленні семярых актывістаў "Вясны" #FreeViasna заклікае ўлады Беларусі:
Цалкам выконваць свае міжнародныя абавязанні ў галіне правоў чалавека як удзельніка Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, паважаць правы на свабоду асацыяцыі, мірных сходаў і выказвання меркавання ўсіх людзей у Беларусі.
У поўнай ступені паважаць і абараняць працу праваабаронцаў і гарантаваць, каб кожны меў права скардзіцца на палітыку і дзеянні асобных службовых асобаў і дзяржаўных органаў, а таксама прапаноўваць і ажыццяўляць прафесійна кваліфікаваную юрыдычную дапамогу ці іншыя адпаведныя кансультацыі і дапамогу ў абароне правоў чалавека і асноўных свабодаў.
У адпаведнасці з гэтымі абавязаннямі, неадкладна і безумоўна вызваліць Марфу Рабкову, Андрэя Чапюка, Таццяну Ласіцу, Леаніда Судаленку, Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча і Уладзіміра Лабковіча, зняць абвінавачванні з іх, Марыі Тарасенка і іншых супрацоўнікаў і валанцёраў "Вясны" і забяспечыць іх права на сродак прававой абароны ад незаконнага пераследу. // 17.09.2021
"Пры такіх акалічнасцях запрашэнне прадстаўнікоў ЦВК Беларусі і яе старшыні Лідзіі Ярмошынай для ўдзелу ў назіранні за мясцовымі выбарамі ў Грузіі з'яўляецца недапушчальным і па сутнасці будзе азначаць падтрымку грузінскімі інстытутамі, у першую чаргу, ЦВК Грузіі, фальсіфікацый вынікаў галасавання на выбарах у Беларусі, да якіх маюць непасрэднае дачыненне запрошаныя беларускія службовыя асобы", – заявілі праваабаронцы. // 15.09.2021
Рашэнне Вярхоўнага Суда па справе аб ліквідацыі Беларускага Хельсінкскага Камітэта можа парушыць права на абарону людзей, якія праходзяць па крымінальнай справе. // 10.09.2021