Навіны

  • НАКІРАВАЛІ СПЕЦДАКЛАДЧЫКУ ААН ПА ПЫТАННІ АБ ПРАВЕ ЧАЛАВЕКА НА НАЙВЫШЭЙШЫ ДАСЯЖНЫ ЎЗРОВЕНЬ ФІЗІЧНАГА І ПСІХІЧНАГА ЗДАРОЎЯ ІНФАРМАЦЫЮ АБ РОЗНЫХ ФОРМАХ ГВАЛТУ Ў БЕЛАРУСІ

    Эксперты Беларускага Хельсінкскага Камітэта накіравалі Спецыяльнаму дакладчыку ААН па пытанні аб праве кожнага чалавека на найвышэйшы дасяжны ўзровень фізічнага і псіхічнага здароўя інфармацыю ў сувязі з абвешчаным ім заклікам да арганізацый грамадзянскай супольнасці ва ўсім свеце прадставіць інфармацыю для падрыхтоўкі свайго тэматычнага даклада «Гвалт і яго ўплыў на права на здароўе» для 50-й сесіі Рады ААН па правах чалавека, якая адбудзецца ў чэрвені 2022 года. //
  • ЗВАРОТ ДА СПЕЦДАКЛАДЧЫКАЎ ААН ПА АРТ. 193-1

    Мы папрасілі Спецдакладчыкаў звязацца з беларускім урадам і пераканаць перагледзець сваё рашэнне аб крыміналізацыі ўдзелу ў дзейнасці незарэгістраваных ці раней ліквідаваных арганізацый, а таксама не прымяняць артыкул 193-1 на практыцы, паколькі такія дзеянні з'яўляюцца парушэннем міжнародных абавязацельстваў Беларусі ў галіне свабоды асацыяцый. //
  • ПРАВААБАРОНЦЫ НАКІРАВАЛІ Ў КАМІТЭТ ПА ЭКАНАМІЧНЫХ, САЦЫЯЛЬНЫХ І КУЛЬТУРНЫХ ПРАВАХ АЛЬТЭРНАТЫЎНЫ ДАКЛАД АБ СІТУАЦЫІ З ПРАВАМІ ЧАЛАВЕКА Ў БЕЛАРУСІ

    Акрамя даўніх праблем у рэалізацыі сацыяльных і эканамічных правоў, такіх як прымусовая праца, праблемы доступу да належнага медыцынскага абслугоўвання ў месцах пазбаўлення волі, у дакладзе апісаны ключавыя падзеі апошніх двух гадоў з пункту гледжання выканання эканамічных, сацыяльных і культурных правоў у Беларусі. Эксперты звярнулі ўвагу Камітэта на сур'ёзныя парушэнні права на працу, у тым ліку масавыя звальненні па палітычных матывах у розных сферах, а таксама на праблемы ў рэалізацыі права на дастатковы жыццёвы ўзровень і права на здароўе. //
  • БЕЛАРУСКІ ХЕЛЬСІНКСКІ КАМІТЭТ І 50 БЕЛАРУСКІХ ЭКСПЕРТАЎ ПАДЛІЧЫЛІ НАЦЫЯНАЛЬНЫ ІНДЭКС ПРАВОЎ ЧАЛАВЕКА

    У 2020 годзе Нацыянальны індэкс правоў чалавека склаў 3,1* з 10. Пры гэтым якім бы страшным не здаваўся 2020-ы ў параўнанні з 2019-м, ацэнка ўпала ўсяго на 1,0 бала. Гэта азначае толькі адно: усе сістэмныя праблемы з правамі чалавека былі створаны раней, аднак грамадства не было гатовае звярнуць на іх увагу. //
  • Стажыроўка для студэнтаў юрыдычных спецыяльнасцей у Беларускім Хельсінкскім Камітэце

    Практыкаарыентаваная онлайн стажыроўка па розных напрамках: міжнародныя механізмы абароны правоў чалавека, абарона ад дыскрымінацыі, бізнес і правы чалавека і інш. //
  • Старонкі