Заклік кіраўніка БРКА адсочваць публікацыі адвакатаў у сацыяльных сетках і СМІ, на наш погляд, з'яўляецца прамым умяшаннем у свабоду выказвання меркавання адвакатаў, замацаваную ў Асноўных прынцыпах, якія тычацца ролі юрыстаў, — гаворыцца ў звароце. // 18.12.2020
Паводле міжнародных стандартаў у галіне правоў чалавека, інфарматары (выкрывальнікі) і журналісты, якія паведамляюць публічна канфідэнцыйныя звесткі, раскрыццё якіх можа прывесці да эфектыўнага выяўлення і расследавання злачынстваў, дзейнічаюць у інтарэсах грамадства і павінны быць абаронены ад адказнасці. // 18.12.2020
Заклік кіраўніка БРКА адсочваць публікацыі адвакатаў у сацыяльных сетках і СМІ, на наш погляд, з'яўляецца прамым умяшаннем у свабоду выказвання меркавання адвакатаў, замацаваную ў Асноўных прынцыпах, якія тычацца ролі юрыстаў, — гаворыцца ў звароце. // 18.12.2020
Што датычыцца ўчынення надпісаў і малюнкаў фарбай на шчытах агароджы, якія былі ўстаноўленыя на вайсковай тэхніцы Мінабароны, якой быў перагароджаны праспект, то гэтыя дзеянні нельга разглядаць як хуліганства, паколькі дадзеныя надпісы былі ўчыненыя ў адрас прадстаўнікоў сілавых ведамстваў, утрымілівалі скрайне негатыўную ацэнку іх дзеянняў і з’яўляліся выказваннем меркавання.
Абмежаванне свабоды выказвання меркавання можа быць спалучана з пэўнымі абмежаваннямі, але яны сярод іншага павінны адпавядаць прынцыпам суразмернасці.
Акрамя таго, учыненне надпісаў фарбай на жалезных шчытах відавочна не магло прывесці да іх пашкоджанняў, а нанесеная шкода ад такіх дзеянняў насіла сімвалічны характар. // 17.12.2020
Практыка прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці, у тым ліку ў выглядзе арышту, за вывешванне БЧБ-сцягоў у сваім доме парушае правы чалавека. // 04.12.2020