Навіны

  • Пакуль у Беларусі не спыняцца масавыя парушэнні правоў чалавека, Чэмпіянат свету па хакеі немагчымы

    У перыяд з 21 мая па 6 чэрвеня 2021 у Латвійскай Рэспубліцы і Рэспубліцы Беларусь запланаваны Чэмпіянат свету па хакеі ў дывізіёне "А". Зыходзячы з вышэйсказанага мы лічым, што правядзенне ва ўстаноўленыя тэрміны запланаванага хакейнага чэмпіянату ў Беларусі немагчыма да таго часу, пакуль у Беларусі не спыняцца масавыя і сістэматычныя парушэнні фундаментальных правоў чалавека, не адбудзецца вызваленне палітвязняў і ўсіх асоб, якія падвергліся адвольным затрыманням і знаходзяцца цяпер пад вартай, а таксама не будзе праведзена незалежнае расследаванне ўсіх выпадкаў катаванняў і звязанай з пратэстамі гібелі людзей. //
  • Супольная заява праваабарончых арганізацый Беларусі аб прызнанні 19 новых палітычных зняволеных

    Мы ацэньваем пераслед Дзмітрыя Дубкова, Цімура Рызапура, Віктара Сядова, Валерыя Каленчыца, Паўла Няпеўнага, Дзмітрыя Канапелькі, Рамана Канановіча, Яўгена Прапольскага, Рамана Гваздзёлкі, Юрыя Кузміча, Івана Багдзевіча, Марыі Несцеравай, Ігара Пражэннікава, Дзяніса Гуціна, Максіма Бабіча, Кірыла Паўлаўца, Вольгі Класкоўскай, Дзяніса Дземуха, Яўгена Дзмітрыева, якія былі абвінавачаныя па арт. 293 КК ("Масавыя беспарадкі") і па арт. 342 КК ("Групавыя дзеянні, груба парушаючыя грамадскі парадак"), як палітычна матываваны пераслед у сувязі з рэалізацыяй імі свабоды мірных сходаў і выказвання свайго меркавання адносна абвешчаных вынікаў выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і прызнаем іх палітычнымі зняволенымі. //
  • Зварот праваабаронцаў да бізнэсу ў сувязі з крызісам з правамі чалавека ў Беларусі

    Падкрэсліваючы зацікаўленасць жыхароў нашай краіны ў прыцягненні інвестыцый і максімальным развіцці эканамічных сувязяў, звяртаем увагу, што ў абставінах, якія склаліся, любая кампанія, якая працуе сёння ў Беларусі альбо мае бізнэс-сувязі з беларускімі партнёрамі, як дзяржаўнымі, так і прыватнымі, мае рызыкі стаць датычнай да парушэнняў агульнапрызнаных правоў чалавека (прамых або ўскосных) і ўласных абавязацельстваў належнай абачлівасці, а ў выніку панесці рэпутацыйныя і фінансавыя страты. //
  • Расказваем, што адбываецца з Беларуссю ў рамках працэдуры УПА

    Паколькі да 2020 года УПА быў міжнародным механізмам, з якім дзяржава была найбольш гатова працаваць, мы хочам крыху растлумачыць, як усё дзейнічае. //
  • Нам 25! Расказваем, над чым працуем сёння

    Усе гэтыя гады мы працуем для таго, каб правы чалавека былі важнай часткай правілаў гульні ў краіне. //
  • Старонкі