Навіны

  • Заява праваабарончых арганізацый Беларусі аб прызнанні 15 новых палітвязняў

    Мы ацэньваем пераслед Аляксандра Цярэшкі, Ірыны Шчаснай, Руслана Парфёнава, Дзяніса Жука, Сяргея Ярашэвіча, Алега Корбана,Дзмітрыя Карабейніка, Рыгора Саладоўнікава, Арцёма Вінакурава, Івана Андрушойця, Аляксея Санчука, Ігара Поварава, Яўгена Юшкевіча, Таццяны Якельчык, Уладзіслава Марціновіча, якія былі абвінавачаныя па арт. 293 КК ("Масавыя беспарадкі") і па арт. 342 КК ("Групавыя дзенянні, груба парушаючыя грамадскі парадак"), як палітычна матываваны пераслед у сувязі з рэалізацыяй імі свабоды мірных сходаў і выказвання свайго меркавання адносна абвешчаных вынікаў выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і прызнаем іх палітычнымі зняволенымі. //
  • Патрабуем неадкладнага вызвалення палітвязня Яна Салановіча

    Мы ў чарговы раз адзначаем, што такога роду практыка прымянення нормаў КаАП з'яўляецца заганнай, мае палітычна матываваны характар, прымяняецца з мэтай аказання ціску і пакарання за грамадскую актыўнасць студэнта Яна Салановіча. //
  • Патрабуем неадкладнага вызвалення палітвязня Уладзіслава Гуліса

    Напісанне на асфальце надпісу “Не забудзем” не з’яўляецца праявай хуліганства. Змест надпісу, месца, у якім ён быў зроблены (месца забойства супрацоўнікамі міліцыі дэманстранта Аляксандра Тарайкоўскага), у кантэксце грамадска-палітычных падзеяў і публічных грамадскіх дыскусій, палітычных пратэстаў, якія адбываюцца ў краіне на працягу апошніх трох месяцаў, сведчаць аб тым, што матывам яго нанясення было выказванне меркавання на дадзеныя грамадска значныя тэмы. //
  • Патрабуем неадкладнага вызвалення палітвязня Ігара Самусенкі

    Напісанне на асфальце надпісу “Не забудзем” не з’яўляецца праявай хуліганства. Змест надпісу, месца, у якім ён быў зроблены (месца забойства супрацоўнікамі міліцыі дэманстранта Аляксандра Тарайкоўскага), у кантэксце грамадска-палітычных падзеяў і публічных грамадскіх дыскусій, палітычных пратэстаў, якія адбываюцца ў краіне на працягу апошніх трох месяцаў, сведчаць аб тым, што матывам яго нанясення было выказванне меркавання на дадзеныя грамадска значныя тэмы. //
  • Патрабуем неадкладнага вызвалення палітзняволеных журналістак Кацярыны Барысевіч, Кацярыны Андрэевай і Дар'і Чульцовай

    Мы адзначаем, што пераслед журналістак з боку беларускіх уладаў звязаны з выключна мірным ажыццяўленнем абвінавачанымі свабод, гарантаваных Канстытуцыяй і міжнароднымі нормамі ў галіне правоў чалавека – свабоды выказвання свайго меркавання, свабоды слова і права на інфармацыю. //
  • Старонкі