Навіны

  • Заява праваабарончых арганізацый Беларусі аб прызнанні 8 новых палітвязняў

    Неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных, а таксама грамадзян, затрыманых у сувязі з рэалізацыяй свабоды мірных сходаў у поствыбарчы перыяд і спыніць палітычныя рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян краіны. //
  • Патрабуем неадкладнага вызвалення палітзняволеных студэнтаў і выкладчыцы БДУІР

    Мы адзначаем, што пераслед сябраў ЗБС з боку беларускіх уладаў звязаны з выключна мірным ажыццяўленнем абвінавачанымі свабодаў, гарантаваных Канстытуцыяй і міжнароднымі нормамі ў галіне правоў чалавека – свабоды выказвання свайго меркавання і свабоды мірных сходаў. //
  • Заява пратэсту супраць наступу на Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў

    У сукупнасці ўсе вядомыя абставіны справы ЗБС адназначна ўказваюць на тое, што пагром Задзіночання наўпрост звязаны з палітычнай актыўнасцю арганізацыі і яе лідэраў. //
  • АДКЛЮЧЭННЕ ВАДЫ Ў НОВАЙ БАРАВОЙ: МЫ ЗВЯРНУЛІСЯ ДА СПЕЦДАКЛАДЧЫКА ААН ПА ПРАВЕ НА ВАДУ

    Мы звярнулі ўвагу спецдакладчыка на тое, што гэтая сітуацыя аказвае значнае ўздзеянне на людзей, якія займаюць актыўную грамадзянскую пазіцыю і якія прымаюць удзел у палітычным жыцці дзяржавы, і парушае іх права на дастойны ўзровень жыцця і найвышэйшы даступны ўзровень фізічнага здароўя. //
  • raman ploshcha peramen

    Пазіцыя беларускіх праваабарончых арганізацый па факце смерці Рамана Бандарэнкі

    Шматлікія відэазапісы, сведчанні відавочцаў дазваляюць зрабіць выснову аб тым, што да злачынства з высокай ступенню верагоднасці датычныя супрацоўнікі спецыяльных падраздзяленняў МУС Беларусі. Пра гэта сведчаць, у прыватнасці, мэта іх дзеянняў – зрыванне пратэстнай сімволікі, характэрная для прадстаўнікоў сілавых структур экіпіроўка, прафесійныя і скаардынаваныя дзеянні нападнікаў па затрыманні і перамяшчэнні Рамана ў мікрааўтобус, які, як мяркуецца, належыць аднаму з спецпадраздзяленняў міліцыі, а таксама дастаўленне яго пасля непасрэднага затрымання ў Цэнтральны РУУС г. Мінск. Непрыняцце неадкладных, прадугледжаных працэсуальным законам мер для расследавання дадзенага злачынства, з'яўляецца дадатковым сведчаннем дачынення ўлады да яго здзяйснення. //
  • Старонкі