У адказе сказана: "паколькі ў Вашым звароце адсутнічаюць звесткі аб канкрэтных злачынствах і іншых абставінах, падстаў для правядзення Следчым камітэтам праверкі непасрэдна па дадзеным звароце і прыняцця рашэнняў у парадку, устаноўленым Крымінальна-працэсуальным кодэксам Рэспублікі Беларусь, няма". // 04.09.2020
Праваабаронцы нагадваюць, што больш за 6 000 чалавек былі затрыманыя, знаходзіліся ў зняволенні на працягу да 10 сутак і іх месцазнаходжання было невядомае. Прынамсі 450 з іх былі збітыя; вязняў прыніжалі і катавалі супрацоўнікі праваахоўных органаў. Гэтыя факты катаванняў і жорсткага абыходжання з’яўляюцца сістэмнымі, паколькі супрацоўнікаў праваахоўных органаў рыхтавалі да такіх жорсткіх рэпрэсій супраць людзей. // 24.08.2020