Навіны

  • Паведамілі спецдакладчыкам ААН аб сітуацыі з Леанідам Мархоткам

    Адміністрацыйны пераслед Леаніда Мархоткі мы разглядаем як пакаранне за ажыццяўленне ім законнай праваабарончай дзейнасці. //
  • Праваабаронцы прэзентавалі даклад пра сітуацыю з правамі чалавека ў поствыбарчы перыяд

    Спецыялісты сфакусаваліся на правах чалавека на жыццё, асабістую свабоду і гуманнае абыходжанне, а таксама на свабодзе ад катаванняў. Таксама ў дакладзе закранутыя факты парушэнняў правоў журналістаў і дзяцей. //
  • Беларускія праваабаронцы накіравалі ў АБСЕ даклад пра парушэнні правоў у поствыбарчы перыяд

    Праваабаронцы засяродзіліся на наступных тэмах: парушэнне права на жыццё, катаванні, гвалт, жорскія абыходжанні, адвольныя затрыманні, ціск на журналістаў, сітуацыя з адвакатамі і парушэнні правоў дзяцей. У падрыхтоўцы даклада прымалі ўдзел Праваабарончы цэнтр “Вясна”, РПГА “Беларускі Хельсінкскі Камітэт”, ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” у партнёрстве з Сусветнай арганізацыяй супраць катаванняў (OMCT) і FIDH. //
  • Паведамілі Спецдакладчыкам ААН аб сітуацыі з адвакатам Людмілай Казак

    Мы разглядаем інцыдэнт вакол Людмілы Казак разам з затрыманнем і заключэннем пад варту адвакатаў Максіма Знака і Іллі Салея як ціск на адвакатаў, якія аказваюць прафесійную прававую дапамогу затрыманым апанентам рэжыму, і ў цэлым, як атаку на незалежнасць адвакатаў. //
  • Зварот у Канстытуцыйны суд аб пазіцыі па Каардынацыйнай радзе

    У сувязі з нявысветленасцю падстаў і працэдур прыняцця дакумента, у якім выяўляецца пазіцыя, а таксама прававых наступстваў мяркуем важным атрымаць адпаведныя тлумачэнні. //
  • Старонкі