Праваабаронцы просяць Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека і спецдакладчыкаў звярнуцца да ўраду Беларусі з патрабаваннем прыняць неадкладныя меры па выкананні сваіх міжнародных абавязацельстваў у галіне правоў чалавека, замацаваных у Міжнародным пакце аб грамадзянскіх і палітычных правах, Канвенцыі супраць катаванняў і іншых жорсткіх, бесчалавечных ці прыніжаючых годнасць відаў абыходжання і пакарання і іншых міжнародна-прававых дакументах, у першую чаргу, спыніць ўжываць гвалт супраць мірных дэманстрантаў, у тым ліку выкарыстанне траўмуючых сродкаў – святло-шумавых гранат, гумовых куляў і іншага зброі.
Таксама прапануецца задзейнічаць усе магчымыя інструменты маніторынгу сітуацыі з правамі чалавека ў краіне.
Адначасова праваабаронцы інфармуюць, што ў бліжэйшы час будуць прадстаўляць у адпаведныя спецыяльныя працэдуры паведамленні, якія тычацца асобных парушэнняў правоў чалавека. // 13.08.2020
Маюцца шматлікія сведчанні жорсткасці, гвалту і беспадстаўнага прымянення фізічнай сілы і спецыяльных сродкаў да людзей, якія ўтрымліваюцца на тэрыторыі аддзяленняў міліцыі ў чаканні афармлення неабходных працэсуальных дакументаў. // 13.08.2020
Мы асуджаем непрапарцыйнае прымяненне сілы супрацоўнікамі праваахоўных органаў 9 і 10 жніўня, выкарыстанне спецыяльных сродкаў у адносінах да мірных дэманстрантаў.
Мы ўскладаем на ўладу і праваахоўныя органы ўсю адказнасць за тое, што адбылося. Адначасова мы заклікаем да больш хуткай дээскалацыі канфлікту.
Мы хочам яшчэ раз падкрэсліць, што выкарыстанне сілы, разгон сходаў і затрыманне іх удзельнікаў без разумнага абгрунтавання з'яўляецца недапушчальным абмежаваннем права на мірныя сходы і правы на выказванне меркавання.
Адзначаем, што любы гвалт немінуча прыводзіць да зваротнай рэакцыі, якая можа быць непрадказальнай і некантраляванай. У сувязі з гэтым мы ў чарговы раз заклікаем супрацоўнікаў міліцыі, вайскоўцаў і супрацоўнікаў іншых органаў і падраздзяленняў, якія былі задзейнічаныя ў разгонах мірных дэманстрацый, да стрыманасці і непрымянення гвалту і зброі. // 10.08.2020
Мы заклікаем прадстаўнікоў праваахоўных органаў не затрымліваць і не ўжываць фізічную сілу да грамадзян толькі за факт іх удзелу ў мірным сходзе. Наяўнасць у праваахоўных органаў паўнамоцтваў, якія прадугледжваюць магчымасць ўмяшання і разгону незаконнага сходу або магчымасць прымянення сілы, не азначае, што такія паўнамоцтвы варта выкарыстоўваць заўсёды. У выпадку мірнай плыні сходу, арганізаванага з парушэннем заканадаўства, неўмяшанне або актыўнае садзейнічанне правядзенню такога сходу можа часам апынуцца найлепшым спосабам забяспечыць яго мірны зыход. // 09.08.2020