Камітэт па ліквідацыі расавай дыскрымінацыі прыняў заключныя заўвагі па аб'яднаных дваццаць чацвёртым і дваццаць пятым перыядычных дакладах Беларусі // 09.09.2024
Рашэннем Суда Чыгуначнага раёна г. Гомеля ад 7 чэрвеня 2024 года, які прайшоў без папярэдняга апавяшчэння і ўдзелу прадстаўнікоў арганізацыі, "экстрэмісцкімі" былі прызнаныя старонка ў Facebook "Беларускі Хельсінкскі Камітэт. Правы чалавека ў Беларусі" і афіцыйны сайт арганізацыі. // 19.08.2024
Беларускі Хельсінкскі Камітэт і Human Constanta у супрацоўніцтве з Беларускім ПЭНам і Lawtrend накіравалі Камітэту па ліквідацыі расавай дыскрымінацыі альтэрнатыўны даклад, які закранае ў тым ліку праблемы, якія ўзніклі ў выніку палітыкі ўладаў пасля 2020 г. // 05.08.2024
Мінскі абласны суд 24 чэрвеня асудзіў грамадзяніна Германіі Рыка Крыгера да смяротнага пакарання шляхам расстрэлу. Як паведаміў Праваабарончы цэнтр "Вясна", Крыгера, былога супрацоўніка Нямецкага Чырвонага крыжа, абвінавачваюць, у прыватнасці, у "найміцтве", "тэрарызме", "стварэнні экстрэмісцкага фармавання" і "наўмысным прывядзенні ў непрыдатнасць транспартнага сродку або шляхоў зносін". // 22.07.2024