Навіны

  • Заява праваабарончых арганізацый аб прызнанні пяці новых палітычных зняволеных

    Мы лічым пераслед і пазбаўленне волі Руслана Лінніка, Віктара Царыкевіча, Ігара Капанайку, Яна Рымарава, Юрыя Касцюка палітычна матываваным, звязаным з мірнай рэалізацыяй выказвання меркавання, а іх саміх палітычнымі зняволенымі. //
  • Патрабуем неадкладнага перагляду прысудаў і вызвалення 7 палітычных зняволеных

    Мы прызнаем палітвязнямі наступных асуджаных да пазбаўлення волі: Мікіта Харловіч (асуджаны на пяць гадоў пазбаўлення волі па ч.1 арт. 295-1, арт.13, ч.2 арт. 293 КК); Дзмітрый Цімашэнка (асуджаны на два з паловай гады пазбаўлення волі па арт. 364 КК); Аляксандр Дзяркач (асуджаны на чатыры гады пазбаўлення волі па арт. 342, 364, 218 КК); Юлія Кашаверава (асуджаная на паўтары гады пазбаўлення волі па ч.1 арт. 339 КК); Аляксандр Каратчэня (асуджаны на паўтары гады пазбаўлення волі па арт. 363 КК); Наталля Раентава (асуджаная на восем месяцаў пазбаўлення волі па арт. 364 КК) Мікіта Залатароў (непаўнагадовы, асуджаны на пяць гадоў пазбаўлення волі па арт. 13, ч.2 арт. 293, 295-3 КК) //
  • Патрабуем неадкладнага вызвалення палітвязняў Марыі Сафонавай і Андрэя Сысуна

    Абвінавачаныя не пасягалі на сакральныя ці гісторыка-культурныя каштоўнасці, не знішчылі іх. Самі надпісы не ўтрымліваюць нецэнзурнай лексікі альбо мовы варожасці і нянавісці па прыкметах нацыянальнай, расавай, рэлігійнай прыналежнасці ці сацыяльнага паходжання і іншых прыкметах. Таксама абвінавачаныя паказалі, што яны не мелі на мэце заклікаць да гвалту ці нейкіх гвалтоўных дзеянняў і іх прапаганду. Надпісы не маглі і не прывялі да значнага пашкоджання ці знішчэння аб'ектаў, на якія яны былі нанесеныя, а матэрыяльная шкода ад такіх надпісаў відавочна насіла сімвалічны характар. //
  • Паведамілі Спецдакладчыку ААН аб новым законапраекце па экстрэмізму і іншых законапраектах і ідэях, накіраваных на абмежаванне правоў чалавека

    Мы папрасілі тэматычных спецыяльных дакладчыкаў звязацца з Урадам Рэспублікі Беларусь і запытаць дадатковую інфармацыю аб гэтым і іншых законапраектах, накіраваных на абмежаванне правоў і свабод чалавека, мэтах іх прыняцця і магчымым негатыўным уплыве на рэалізацыю правоў чалавека. //
  • ЗАЯВА У СУВЯЗІ З БЕСПРЭЦЭДЭНТНАЙ АТАКАЙ НА БЕЛАРУСКІХ ПРАВААБАРОНЦАЎ

    Ператрусы прайшлі ў тым ліку ў прадстаўнікоў Беларускага Хельсінкскага Камітэта Уладзіміра Краўчанкі і Паўла Левінава. //
  • Старонкі